Кірмаш у Варапаеве: што прапанавалі прадаўцы і чым здзівілі пакупнікі

Общество

У кожнага населенага пункта ёсць свой адмысловы рытм, унутраны гадзіннік, па якім звяраюць жыццё мясцовыя жыхары. Для Варапаева і навакольных вёсак такім пунктам адліку даўно стаў чацвер, кірмашовы дзень. Гэта дзесяцігадовая традыцыя, якая ў эпоху інтэрнэту і супермаркетаў чамусьці не знікае, а, наадварот, набывае новую глыбіню.

Кірмаш у Варапаеве: што прапанавалі прадаўцы і чым здзівілі пакупнікі

Кірмаш у Варапаеве: што прапанавалі прадаўцы і чым здзівілі пакупнікі

У чацвер людзі чакалі больш шырокага маштабу, бо прачыталі ў раёнцы, што тут будзе сельскагаспадарчы кірмаш. Спадзяваліся, што гаспадаркі раёна прывязуць сваю прадукцыю, а работнікі культуры зладзяць святочны канцэрт. Чаканні апраўдаліся часткова. Бульбай і зернем гандлявалі пераважна тыя, хто вырасціў лішкі на прысядзібных участках.

Кірмаш у Варапаеве: што прапанавалі прадаўцы і чым здзівілі пакупнікі

Кірмаш у Варапаеве: што прапанавалі прадаўцы і чым здзівілі пакупнікі

Зрэшты, сумаваць наведвальнікам не давялося. Смутак ад адсутнасці грузавых машын рассеяўся сапраўдным восеньскім буйствам фарбаў. Выбар саджанцаў пладовых дрэў, асенніх кветак заварожваў. Іх прывезлі з недалёкіх ад Варапаева Вайцяхоў, а таксама з Докшыцкага і Глыбоцкага раёнаў. Пакупнікі набывалі кветкі, каб зрабіць свае падворкі прыгажэйшымі. Асобным цэнтрам прыцягнення сталі госці з Глыбоцкага раёна — гаспадары знакамітай пасекі «Пчаліны рай» з вёскі Гірстуны. Попыт на іх бурштынавы мёд быў вялікі. Стаяла чарга па прадукцыю гандлёвай маркі «Паставы-гарадок» каля аўтамагазіна малочнага завода.

Кірмаш у Варапаеве: што прапанавалі прадаўцы і чым здзівілі пакупнікі

Кірмаш у Варапаеве: што прапанавалі прадаўцы і чым здзівілі пакупнікі

На кірмашы сустрэла шмат знаёмых варапаеўцаў. Яны адзначылі, што кірмаш гэтага дня мала чым адрозніваецца ад папярэдніх. Але галоўная каштоўнасць варапаеўскага чацвярга — гэта камунікацыя: ён ратуе чалавека ад адзіноты. У час, калі мы заліпаем перад экранамі тэлевізараў і ў смартфонах, варапаеўскі пляц застаецца жывой сацыяльнай сеткай, дзе замест лайкаў — цёплы поціск рукі і шчырая ўсмешка. Тут абмяркоўваюць навіны, плануюць розныя сумесныя справы, даюць парады па агародніцтве. Чалавеку патрэбен чалавек, і менавіта на кірмашы гэта адчуваецца найбольш цёпла. Радасць ад сустрэчы — вось галоўны тавар, які тут раздаецца абсалютна бясплатна і ў неабмежаванай колькасці.

Кірмаш у Варапаеве: што прапанавалі прадаўцы і чым здзівілі пакупнікі

Кірмаш у Варапаеве: што прапанавалі прадаўцы і чым здзівілі пакупнікі

Кірмаш у Варапаеве: што прапанавалі прадаўцы і чым здзівілі пакупнікі

Восеньскі кірмашовы марафон на Пастаўшчыне толькі набірае абароты. 27 верасня — сельскагаспадарчы кірмаш у Паставах. Там, безумоўна, і маштаб будзе іншы, і выбар тавараў шырэйшы. Сельгаспрадпрыемствы прывязуць сваю прадукцыю, а таксама выступяць творчыя калектывы.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.