Новую игровую площадку открыли в Центре коррекционно-развивающего обучения и реабилитации Поставского района

Общество

25 верасня ў Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Пастаўскага раёна адкрылі новую дзіцячую гульнявую пляцоўку, абсталяваную пры фінансавай падтрымцы Асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў. Раздзяліць з педагогамі і дзецьмі, якія наведваюць установу, радасць падзеі прыехалі старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў і кіраўнік дэпутацкага корпусу Пастаўшчыны Юрый Кісялёў.

Абсталяваннем пляцоўкі, дзе іх выхаванцы маглі б з карысцю бавіць час, работнікі цэнтра заняліся яшчэ ў пачатку 2025 года. За бюджэтныя сродкі набылі і ўстанавілі ў двары пясочніцу, домік-машынку і лавачку. А затым паступіла прапанова паў­дзельнічаць у конкурсе праектаў грамадзянскіх ініцыятыў «Яркі свет дзяцінства», пераможцам якога абяцалі фінансава дапамагчы рэалізаваць іх ідэю. Такую магчымасць педагогі не ўпусцілі і пасля абароны свайго праекта ў Віцебску атрымалі значную суму грошай на яго ажыццяўленне.

Новую игровую площадку открыли в Центре коррекционно-развивающего обучения и реабилитации Поставского района

Такім чынам на пляцоўцы з’явіліся дзіцячы спартыўны комплекс, дзве гульнявыя панэлі, качалка на спружынцы «Шарык у лабірынце» і арэлі-гняздо. Пазней дзякуючы спонсарскай дапамозе завода «Проміс» купілі садовыя арэлі, раённы бюджэт дапамог набыць альтанку. Самастойна гэтым летам зрабілі фітаклумбу, высадзіўшы розныя лекавыя травы: календулу, чабор, лаванду, мяту, а з падручных матэрыялаў — пластыкавых коркаў, шышак, траўкі, каменьчыкаў — сэнсарную дарожку. Па перыметры пляцоўкі пасадзілі туі, якія бясплатна прывёз Пастаўскі лясгас, і кветкі. У рамках праекта вырабілі двухбаковы банер з яго назвай, тэлефонамі экстранных службаў 101, 102, 103 і алгарытмам дзеянняў у надзвычайных сітуацыях.

Новую игровую площадку открыли в Центре коррекционно-развивающего обучения и реабилитации Поставского района

— Пляцоўка атрымалася яркая і цікавая, — гаварыла дырэктар цэнтра Анастасія Ятульчык, праводзячы экскурсію для гасцей. — Яна вельмі падабаецца не толькі нашым дзецям, якія ў добрае надвор’е гуляюць на ёй пасля абеду, і кожны знаходзіць для сябе занятак. Аб’ект прыцягвае ўвагу малых і падлеткаў, што жывуць побач з цэнтрам, навучэнцаў гімназіі. Ён адкрыты для ўсіх.

У карэкцыйным цэнтры атрымліваюць дапамогу 37 дзяцей з асаблі­васцямі псіхічнага і фізічнага развіцця.

Анастасія Чаславаўна расказала Дзмітрыю Дзямідаву і Юрыю Кісялёву, што ў карэкцыйным цэнтры атрымліваюць дапамогу 37 дзяцей з асаблівасцямі псіхічнага і фізічнага развіцця. 12 з іх навучаюцца ў спецкласе, трое з якіх — дома. Адно дзіця ва ўзросце да 3 гадоў атрымлівае раннюю комплексную дапамогу — з ім займаюцца настаўнік-дэфектолаг і педагог-псіхолаг. 24 хлопчыкі і дзяўчынкі прыхо­дзяць на заняткі да дэфектолага з іншых устаноў адукацыі, дзе няма такога спецыяліста.

Новую игровую площадку открыли в Центре коррекционно-развивающего обучения и реабилитации Поставского района

Старшыня абласнога Савета дэпутатаў пацікавіўся вучэбнай базай цэнтра. У адказ Анастасія Ятульчык прапанавала яму прайсціся па самой установе і паглядзець памяшканні і кабінеты. Дарэчы, 1 верасня тут з’явіўся яшчэ адзін вучэбны клас. Цяпер у адным навучаюцца дзеці на першай ступені адукацыі — з 1 па 3 клас. Такіх трое. У другім — на другой ступені — з 5 па 9 клас. Іх шасцёра. Абсталяваць новую адукацыйную прастору да Дня ведаў дапамаглі ААТ «Пастаўскі малочны завод», «Паставымэбля» і ПВУП «Пастаўскі мэблевы цэнтр».

Дзмітрый Дзямідаў адзначыў важнасць работы педагогаў карэкцыйнага цэнтра, шчыра падзякаваўшы за яе. А таксама заўважыў: калі будуць яшчэ добрыя, з іскрынкай, ідэі па развіцці і рэабілітацыі асаблівых дзяцей, Асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў гатовая зноў іх падтрымаць.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.