Многодетная мама Татьяна Антоневич: «Софийка, Лиза, Саша — счастье наше!»

Главное Общество

А дзяўчынкі з пяшчотай туліліся да мамы, заглядвалі ёй у вочы. Пра такое шчасце сапраўды можна толькі марыць.

Таня і Юра нарадзіліся ў Лукашове з розніцай у 5 гадоў. Хадзілі ў мясцовую школу, бегалі аднымі вуліцамі. Дзяўчына-падлетак запала ў сэрца Юры пасля таго, як ён адслужыў у арміі. Ёй таксама падабаўся высокі, прыгожы аднавясковец. А яшчэ падкуплялі яго прыстойнасць, самастойнасць, адказнасць. Узаемнае каханне прывяло да вяселля, якое згулялі, калі нявесце споўнілася 18. Жаніх на гэты час купіў у горадзе аднапакаё­вую кватэру, і маладыя пачалі ў ёй абжывацца.

— Хутка я зацяжарыла, — успамінала Таццяна. — Паехалі ў Наваполацк на ўльтрагукавое даследаванне, і там нам паведамілі, што будзе двойня. Што я перажыла? Радасць, разгубле­насць, шок. Супакоіў Юра. Па прыездзе дамоў падтрымалі мама, свякроў, мужава сястра Ірына. Яна па адукацыі медык. І дзякуючы яе рэкамендацыям я паспяхова вынасіла дачушак.

Маладую маму з немаўляткамі забралі да сябе свякроў і залоўка. Днём, пакуль Юра быў на рабоце, дапамагалі бабулі. Дзяўчынкі раслі неспакойнымі. Ноччу адна з двайнятак заставалася пры маме, другую забірала ў свой пакой цётка. І толькі калі малым споўнілася па 8 месяцаў, Таня з Юрам вярнуліся ў сваю кватэру. А з часам ім выдзелілі двухпакаёвую па Юбілейнай.

— Толькі той, хто падымаў на ногі двойню, ведае, як гэта няпроста, — гаварыла Таццяна. — Але дзякуючы дапамозе мужа мы справіліся. Дачушкі падраслі, пайшлі ў школу — і з’явіліся новыя клопаты: абедзвюм трэба было дапамагаць рабіць дамашнія заданні, правяраць іх. Дзяўчынкі, праўда, старанныя і вельмі адказныя. Ужо выпускніцы. Мараць пра паступленне ў медыцынскі інстытут, каб працягваць цётчыну справу.

Праз 10 гадоў пасля двайнят у Антаневічаў нарадзілася Сафійка. Сёлета яна стала першакласніцай СШ №4, дзе вучацца і старэйшыя сёстры. У іх абавязкі ўваходзіць завесці малодшую сястру на заняткі і забраць пасля іх. Таццяна працуе пазменна ў АДРАЦ “Ветразь”, Юрый — электраманцёр РЭСа. Вольны час сям’я імкнецца праводзіць разам: ці адпачываюць, ці працуюць. У мінулым годзе COVID-19 з розніцай у пару дзён забраў Юраву маму і сястру. Да гэтага часу цяжка перажываюць такую вялікую страту. У Лукашове засталася кватэра, куды Антаневічы прыязджаюць кожныя выхадныя. Садзяць у вёсцы агародніну, даглядаюць кветнікі. Там жа жывуць мама Таццяны і яе брат.



Муж – гэта каханне, падтрымка, узаемаразуменне.  Дзяўчынкі дораць радасць мацярынства. Яны розныя па характары, да кожнай патрэбны індывідуальны падыход. Але такое шчасце, калі дачушкі прылашчацца і назавуць найлепшай мамай!

Таццяна Антаневіч



Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.