Чемпионат Беларуси по футболу. 18 встреч провели поставские футболисты

Спорт и туризм

Тры вобласці – па-за гульнёй

Другі год запар АБФФ арганізавала прамую трансляцыю матчаў фінальнага этапа 2-й лігі на сваім тэлеканале. Пасля паўторных паядынкаў 1/8 фіналу адразу тры вобласці краіны — Віцебская, Гомельская і Магілёўская — страцілі ў турніры свае каманды. Два тыдні назад, нагадаем, ФСК «Паставы» таксама завяршыў сезон на 7-м выніковым месцы ў сваім дывізіёне. Сёлета нашы правялі ў нацыянальным першынстве 18 сустрэч. З іх у 5 дабіліся перамогі, у 4-х матчах быў зафіксаваны нічыйны вынік, а ў астатніх поспех спадарожнічаў сапернікам. Маладая пастаўская каманда саступіла ва ўсіх шасці паядынках прызёрам абласнога першынства. З іншымі клубамі гуляла на роўных, але падняцца вышэй у турнірнай табліцы не змагла, бо была недаўкамплектавана.

Тым часам дзве найлепшыя каманды Віцебшчыны ў паўторных матчах прадэманстравалі максімум сваіх магчымасцей. Новы чэмпіён — «Велес-2020» — на роўных змагаўся ў Пінску супраць мясцовага «Стэнлеса». Гульня ў выдатнае сонечнае надвор’е атрымалася цікавай і відовішчнай. Віцяблян не засмуціла, што пінчане пасля перапынку выйшлі наперад. Нашы землякі адыграліся за 10 хвілін да фінальнага свістка — 1:1. Лёс пуцёўкі ў чвэрцьфінал вырашыла серыя пенальці, якую з лікам 7:6 выйгралі палешукі. Віцэ-чэмпіён — віцебскі «Газавік» — свой паўторны матч гэтай стадыі правёў больш упэўнена, чым папярэдні на родным полі. У Мар’інай Горцы газавікі святкавалі валявую перамогу з лікам 1:2 у сустрэчы з мясцовай «Вікторыяй». Праўда, пераможны мяч віцябляне правялі з пенальці ўжо на 93-й хвіліне.

Па суме дзвюх сустрэч па розніцы мячоў 5:4 у наступны раўнд выйшлі гаспадары. У астатніх сустрэчах таксама была ўпартая барацьба, а суддзі зафіксавалі такія вынікі: «Ніва» (Далбізна) — ГАЛХУ (Гомель) — 4:0, ФК «Горкі» — ФК «Свіслач» — 2:0, «Бумпрам» (Гомель) — «Крумкачы» (Мінск) — 0:0, «Спартак» (Шклоў) — «Нёман-Белкард» (Гродна) — 4:1, ЮНІ (Мінск) — «Партызан» (Салігорск) — 1:0 (па пенальці — 2:4), «Жодзіна Паўднёвае» — «Новая Прыпяць» (Альшаны) — 5:0. Барацьбу за медалі і тры пуцёўкі ў прафесійную 1-ю лігу прадоўжаць футбалісты з Пінска, Мар’інай Горкі, Далбізна, Свіслачы, Гродна, Салігорска, Жодзіна і сталічныя «Крумкачы». Нагадаем, што ў сезоне 2007 года наш «ПМЦ» выйграў рэспубліканскія спаборніцтвы на такім узроўні.

Сёлета ў другім па значнасці турніры — Кубку рэгіёнаў Беларусі — першым паўфіналістам стала «Змена» (Ваўкавыск), якая з лікам 6:0 разграміла на выез­дзе «Іпуць-ДЮСШ» (Добруш). З барацьбы за ганаровы трафей выбыў віцебскі «Газавік», які дома зноў прайграў з лікам 0:2 салігорскаму «Партызану». Тры найлепшыя клубы 2-й лігі і ўладальнік Кубка рэгіёнаў выявяцца ў лістападзе. З кожным наступным раўндам накал супрацьстаяння будзе толькі ўзрастаць.

Уладзімір Шык



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.