В отделе по образованию райисполкома прошла диалоговая площадка по обсуждению законопроектов об изменении Избирательного кодекса РБ и о ВНС

Местная власть

Жыццёва важна

У аддзеле па адукацыі райвыканкама пазаўчора прайшла дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні законапраектаў аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь і аб Усебеларускім народным сходзе. У ёй, акрамя супрацоўнікаў аддзела, прынялі ўдзел кіраўнікі ўсіх устаноў адукацыі раёна.

Адзін закон цесна звязаны з другім. Над іх праектамі працавалі найлепшыя юрысты і эксперты краіны. Але і думкі радавых грама­дзян вельмі важныя. Пасля завяршэння абмеркавання іх прапановы будуць абагульнены і выкарыстаны пры падрыхтоўцы канчатковых рэдакцый законаў.

Вырашаць найважнейшыя для краіны пытанні на народным вечы — гэта беларуская традыцыя. А УНС якраз і з’яўляецца такім вечам. Трэба сказаць, што і ў мінулыя гады на народным сходзе разглядаліся многія сур’ёзныя пытанні. Але яго рашэнні насілі толькі рэкамендацыйны характар. У адпаведнасці з новым законам, УНС атрымае статус заканадаўчага органа.

 

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама інфармуе прадстаўнікоў сістэмы адукацыі пра новыя законапраекты

Прадстаўнікі сферы адукацыі асабліва зацікаўленыя ў навацыях, паколькі будучыня краіны і грамадства — за іх учарашнімі і сённяшнімі выхаванцамі. Што яны і даносяць моладзі, заклікаюць яе быць не проста сведкамі гістарычных перамен, але і ў будучым актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці.

Фаіна Касаткіна
Фота Наталлі Налей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.