История одного экспоната. Откуда в Поставах свистулька XVIII века?

Важное История

Кожны музейны прадмет мае сваю ўнікальную гісторыю. Навуковаму супрацоўніку часам даводзіцца праводзіць сапраўднае следства, каб даведацца пра нейкую рэч, бо яе гiсторыю можна параўнаць з біяграфіяй чалавека.

Апынуўшыся ў зале гісторыі Пастаўскага раённага краязнаўчага музея, ваш позірк можа затрымацца на такім дробным прадмеце, як цацка-свістулька XVIII стагоддзя. Запэўніваю: унікаль­насць дадзенай рэчы нельга аспрэчыць. Але адкуль яна з’явілася ў музеі?

Пачынаючы з 1990 года ў Паставах па вуліцах Савецкай, Набярэжнай і на плошчы імя Леніна праводзіліся археалагічныя раскопкі. Найбольш цікавыя матэрыялы знайшлі менавіта па Набярэжнай. Аказваецца, тут у XVII ст размяшчаліся драўляны касцёл і дом настаяцеля.

У ліпені 1993 г. археолагі пракапалі траншэю памерам 5х0,8 м і глыбіней 0,7-0,8 м. На месцы, дзе быў дом настаяцеля, выявілі культурны пласт таўшчынёй 40-80 см, насычаны вуголлем і рэшткамі згарэлага дрэва. Хутчэй за ўсё, у сярэдзіне або ў другой палове XVII ст тут адбыўся пажар. Сярод знаходак выявілі розныя рэчы XVII—XVIII стагоддзяў: фрагменты керамічных гаршкоў, паліванага і шклянога посуду, кафлі і прадметаў быту. З найбольш цікавых знаходак трэба адзначыць менавіта цацку-свістульку, зробленую з гліны, у выглядзе вершніка на кані. Яна была знойдзена на глыбіні 0,5 м.

Для чаго прызначаліся свіс­тулькі? Вядома, з імі бавіліся дзеці. Але часам дарослыя з іх дапамогай імітавалі спевы птушак, выконвалі мелодыі. Музычны гукарад свістулькі, форма і памеры, фактурнае і тэкстурнае, колеравае вырашэнне вызначаліся выключна творчай задумай майстра, навыкамі яго работы з матэрыялам (гліна або костка), а таксама асаблівасцямі той мясцовасці, дзе ён жыў. Адно вядома дакладна: такія рэчы з’яўляюцца важным самабытным элементам духоўнай і матэрыяльнай культуры беларускага народа.

Кацярына Куракова, навуковы супрацоўнік раённага краязнаўчага музея



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.