Спрашивали — отвечаем. Как долго живет COVID-19 и передается ли он через воздух?

Здравоохранение

Колькі жыве «ковід»?

Як доўга каранавірус можа жыць на паверхнях розных прадметаў і ці перадаецца ён праз паветра? Такое пытанне да «ПК» паступіла ў «Інстаграме».

Сусветная арганізацыя аховы здароўя сцвярджае: у адпаведнасці з актуальнымі навуковымі данымі, вірус перадаецца праз дробныя кроплі, якія выдзяляюцца праз дыхальныя шляхі чалавека з COVID-19, калі ён кашляе ці чхае. Кроплі асядаюць на розных прадметах. Такім чынам, заразіцца можна ў выніку дотыку да гэтых прадметаў, а потым — да вачэй, носа альбо рота. Таксама «ковід» перадаецца пры ўдыханні гэтых дробных кропель, калі хворы знаходзіцца на блізкай адлегласці. Менавіта таму так важна захоўваць рэкамендаваную дыстанцыю (1-1,5 метра).

Што да працягласці жыцця каранавіруса на розных паверхнях, то, паводле інфармацыі, якую СААЗ высылае сваім падпісчыкам (напрыклад, я атрымліваю паведамленні ў «Вайберы»), яна пакуль што дакладна не ўстаноўлена. Аднак паведамляецца наступнае: «Па даных даследаванняў, вірус захоўвае жыццяздольнасць на паверхнях ад некалькіх гадзін да некалькіх дзён. Канкрэтныя тэрміны залежаць ад шэрага ўмоў: тыпу паверхні, тэмпературы і вільготнасці навакольнага асяроддзя». Таму, калі падазраяце наяўнасць віруса на паверхні, для знішчэння мікраарганізмаў апрацуйце яе дэзінфіцыруючым сродкам. Не забывайце апрацоўваць рукі антысептыкам на спірце альбо мыць іх з мылам.

Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.