Как челлендж в TikTok «вдохновил» поставских подростков на преступление?

Безопасность Важное

«Натхніў» інтэрнэт?

Думаю, ніхто не будзе спрачацца з тым, што падлеткі і моладзь — самая ўразлівая ў плане ўплыву на іх частка грамадства. Пераважная большасць непаўналетніх сёння шмат часу праводзіць у інтэрнэце, на розных сайтах і ў сацсетках, чэрпаючы адтуль нярэдка не лепшыя для сябе прыклады.

Не так даўно на папулярнай у маладзёжным асяроддзі відэаплатформе TikTok сталі з’яўляцца ролікі з запісам таго, як непаўналетнія скручваюць на колах аўтамабіляў каўпачкі з ніпеляў. Прычым ­колькасць такіх відэа расце з кожным днём: заўзятыя ціктокеры яўна спаборнічаюць між сабой у тым, хто набярэ найбольш «трафеяў». Не абмінула гэта «забава» і нашы Паставы. Першы факт крадзяжу каўпачкоў з аўтамабіля быў зарэгістраваны ў горадзе ў чэрвені. Тады міліцыянеры не знайшлі зладзеяў. А нядаўна змаглі ўстанавіць вінаватых.

— 14 ліпеня двое братоў, 15 і 12 гадоў, гуляючы па вуліцы Юбілейнай, каля дома №25 убачылі на адным з аўтамабіляў прыгожыя каўпачкі. І старэйшы прапанаваў малодшаму іх скруціць, што яны і зрабілі, — расказвае ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Дзмітрый Юргялевіч. — Праз два дні малодшы брат ра­зам са сваім 12-гадовым сябрам каля таго ж самага дома знялі каўпачкі яшчэ з адной машыны. Па словах падлеткаў, відэа яны не здымалі і ў інтэрнэт не змяшчалі. А каўпачкі скруцілі таму, што тыя ім вельмі спадабаліся. У адпаведнасці з законам, дзеянні хлопцаў кваліфікуюцца як дробны крадзеж, бо малодшы з братоў і яго сябар не дасягнулі ўзросту прыцягнення да крымінальнай адказнасці. Калі б ім было 14 гадоў, гэта лічылася б крадзяжом, здзейсненым групай асоб.

У адносінах да падлеткаў пачаты адміністрацыйны пра­цэс. Матэрыялы справы будуць накіраваны ў камісію па справах непаўналетніх райвыканкама, на пасяджэнне якой запросяць юных зладзеяў і іх баць­коў. 15-гадоваму хлопцу давядзецца самому адказваць за зробленае. За брата і яго сябра адказнасць панясуць бацькі. І падлетку, і бацькам пагражае штраф, які можа быць заменены афіцыйным папярэджаннем у выпадку, калі тыя раней не прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці.

Алена Шапавалава



Читайте также:
С 10 июля в Беларуси открылся сезон охоты на бекаса и продлится по вторую субботу августа
Как научить детей правилам пожарной безопасности? Рекомендации МЧС
25 июля — День пожарной службы. Сын Вадим Каравацкий пошел в спасатели по стопам отца



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.