Самым возрастным жителем Поставщины, сделавшим прививку от ОТ COVID-19, стала Валентина Рыбцова из Лынтуп

Важное Здравоохранение

Каб жыць надзеяй на вясну

Валянціне Іванаўне Рыбцовай з Лынтуп 102 гады. Гэта наша найстарэйшая падапечная. Нядаўна яна прышчапілася першым кампанентам расійскай вакцыны супраць COVID-19. Адчувае сябе выдатна.

Акрамя ўзроставых недамаганняў (боль у суставах, пагаршэнне зроку і слыху), хранічных паталогій у яе няма. Нягледзячы на паважаны ўзрост, мае светлую памяць. Нарадзілася ва Украіне. Пазней сям’я вярнулася на ра­дзіму бацькі — Лынтупшчыну. Тут дзяўчына скончыла 7 класаў, пасля — настаўніцкія курсы ў Швянчонісе. Выкладала рускую і польскую мовы ў школах нашага і Швянчонскага раёнаў. З мужам Іванам пражылі 64 гады, выхавалі сына і дачку, якія цяпер жывуць за мяжой. Сем гадоў назад Валянціна Іванаўна аўдавела. І работнікі сацыяльнай службы зараз для яе найбліжэйшыя людзі.

Прыехалі рабіць прышчэпку да Валянціны Рыбцовай медыкі — Раман Лагунёнак і Ганна Бяседская. Побач з доўгажыхаркай — сядзелка Святлана Качкаева

Доўгі час сацработнік наведвалася да Валянціны Рыбцовай чатыры разы на тыдзень. Затым мы прапанавалі ёй штодзённы догляд. А нядаўна жанчына стала карыстацца паслугай ся­дзелкі. Святлана Качкаева праводзіць са сваёй падапечнай цэлы дзень: прыбірае ў доме, варыць абед. Валянціна Іванаўна любіць, калі Святлана слухае яе ўспаміны і абмяркоўвае з ёй надзённыя справы. Доўгажыхарка ў курсе ўсіх падзей, якія адбываюцца ў свеце і краіне. Пра навіны Пастаўшчыны даведваецца з раённай газеты, якую пачынае чытаць першай. Непакоіць яе і эпідсітуацыя, таму і вырашыла правакцынавацца.

Па нашай заяўцы 3 лістапада дамоў да Валянціны Іванаўны Рыбцовай прыехалі загадчык мясцовай бальніцы Раман Лагунёнак і медсястра Ганна Бяседская. Змералі ціск, паслухалі сэрца. Ніякіх супрацьпаказанняў не выявілі. Пасля ін’екцыі на працягу некалькіх дзён медыкі кантралявалі стан Валянціны Іванаўны.

Доўгажыхарка заўсёды рада гасцям. Часта яе праведвае інспектар па асноўнай дзейнасці лынтупскага аддзялення сацыяльнай дапамогі дома Люцыя Руткоўская. Выканаць цяжэйшыя работы дапамагаюць ваеннаслужачыя лынступскай пагранзаставы.

Валянціна Іванаўна ва ўсім любіць парадак, каля яе хаты з вясны па восень цвіце шмат кветак, не пустуюць і градкі. Таму і правакцынавалася, каб жыць надзеяй на вясну.

Іна Ягела, загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі дома ТЦСАН



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.