В деревне Гута восстановлена мобильная связь МТС

Главное Общество

Тэлефоны ў Гуце «загаварылі»

У нумары за 12 лютага «ПК» змясціў матэрыял «Паступіў сігнал на адсутнасць сігналу». Падставай для яго напісання стаў пісьмовы зварот у рэдакцыю райгазеты жыхаркі вёскі Гута Галіны Болт. У лісце яна паведамляла, што 21 студзеня ў населеным пункце знікла мабільная сувязь ва ўсіх уладальнікаў кнопкавых тэлефонаў. І копія пісьма Галіны Генадзьеўны, і  крытычны артыкул карэспандэнта былі накіраваны на рэагаванне ў кампанію МТС.

Адзначу, што адказ на свой зварот газета атрымала аператыўна. У ім тлумачыцца, што сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Мабільныя ТэлеСістэмы» было вымушана дэманціраваць базавую станцыю 2G/3G, якая знаходзілася на трубе кацельні. Прычына — у арэндадаўцы трубы няма дакументаў, якія пацвярджалі б яго права ўласнасці на гэты аб’ект нерухомасці. Сотавую сувязь жыхарам Гуты павінна была забяспечыць базавая станцыя 3G, якая ўсталявана на нядаўна пабудаванай 72-метровай мачце.

Вось толькі ніхто не ўлічыў тое, што вясковыя пенсіянеры ў адрозненне ад гарадскіх аддаюць перавагу кнопкавым тэлефонам, сігнал якіх і забяспечвала тэхналогія 2G. Усвядоміўшы яе запатрабаванасць сярод гутчан, кампанія вырашыла ўсталяваць базавую станцыю стандарту 2G GSM-900 МГц на новую мачту ў тэрмін да 28 лютага. Ліст абнадзеіў. Яшчэ больш узрадавала навіна пра тое, што ў аўторак вечарам у Гуце «загаварылі» кнопкавыя тэлефоны, вярнуўся з падаконніка на прылавак плацежны тэрмінал у магазіне «Ивушка». Людзі вельмі задаволеныя. «Але ці надоўга?» — задаю сабе пытанне, атрымаўшы яшчэ адзін ліст ад МТС.

За подпісам генеральнага дырэктара кампаніі Уладзіслава Андрэйчанкі паведамляецца,  што ў сувязі з сусветнымі тэхналагічнымі тэндэнцыямі і галіновым падыходам ідзе паступовае адмаўленне ад састарэлай тэхналогіі 2G на карысць больш эфектыўных: 3G, 4G, NB IoT, а ў перспектыве і 5G. «У гэтай сувязі МТС ажыццяўляе паступовае скарачэнне сеткі сотавай рухомай электрасувязі тэхналогіі 2G і разглядае магчымасць цалкам адмовіцца ад яе ў блізкай перспектыве, — інфармуе Уладзіслаў Андрэйчанка. — Пасля адмовы ад тэхналогіі 2G на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь абанентам будзе неабходна выкарыстоўваць замест кнопкавых тэлефонаў смартфоны».

Наколькі перспектыва блізкая, не паведамляецца.

Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.