Их призвание — лесное хозяйство: Светлана Януш, Ирина Калачёва, Людмила Дикович и Алина Жидкая

Общество

Іх прызванне – лясная гаспадарка

У кожнай з гэтых жанчын свой шлях у лясную гаспадарку, і для кожнай яна стала прызваннем.

Святлана Януш пачынала лесніком Полаўскага лясніцтва. Цяпер працуе там майстрам лесу. Святлана завочна вучыцца ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным каледжы. Работу любіць. Хоць многія лічаць гэту прафесію не жаночай.

Ірына Калачова і Людміла Дзіковіч — бухгалтары Варапаеўскага і Дунілавіцкага лясніцтваў. Аліна Жыдкая — бухгалтар па зарплаце лясгаса. Службовыя абавязкі жанчыны выконваюць адказна, дасканала ведаюць нарматыўныя прававыя акты па бухгалтарскім уліку і падаткаабкладанні, сваім багатым вопытам дзеляцца з маладымі.

Майстар лесу Святлана Януш, бухгалтары Аліна Жыдкая, Ірына Калачова і Людміла Дзіковіч

Напярэдадні 8 Сакавіка яны былі запрошаны ў Полацкі лясгас на ўшаноўванне жанчын Віцебскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання, якія дабіліся найлепшых поспехаў у сваёй прафесійнай дзейнасці.

— Спачатку для нас арганізавалі экскурсію па славутых мясцінах Полацка, — расказвала Святлана Януш. — Мы пабывалі ў Свята-Еўфрасіннеўскім жаночым манастыры, Полацкім дзяржаўным універсітэце. Сама ўрачыстасць адбылася ў рэстаране «Гасцінны Двор». Там генеральны дырэктар абласнога аб’яднання Юрый Заблоцкі ўручыў граматы і кветкі. Засталося мноства прыемных уражанняў. Удзячныя кіраўніцтву Пастаўскага лясгаса і абласнога аб’яднання за высокую ацэнку нашай працы.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.