На прошлой неделе на улице Ленинской в Поставах появился новый дорожный знак

Безопасность Важное

Увага, знак!

На мінулым тыдні на вуліцы Ленінскай у Паставах з’явіўся новы дарожны знак. Ён устаноўлены па правым баку дарогі ў напрамку ад плошчы і забараняе прыпынак і стаянку легкавых і грузавых аўтамабіляў масай да 3,5 тоны ўключна ад кавярні Coffee Room на 80 метраў уперад.

З’яўленне яшчэ аднаго тэхнічнага сродку бяспекі дарожнага руху звязана з ДТЗ, што адбылося ў чэрвені мінулага года. Тады пад колы гарадскога аўтобуса «двойкі» пры аб’ездзе ім прыпаркаваных уздоўж тратуара машын трапіў веласіпедыст, які рухаўся насустрач. 57-гадовы мужчына атрымаў цяжкія траўмы і праз некалькі дзён памёр у рэанімацыйным аддзяленні цэнтральнай райбальніцы. У адносінах да вадзіцеля аўтобуса ўзбудзілі крымінальную справу.

Пасля гэтага выпадку кіраўніцтва пастаўскага ўчастка АТП №16 г. Глыбокае звярнулася ва ўпраўленне Дзярж­аўтаінспекцыі УУС Віцебскага аблвыканкама з хадайніцтвам аб устаноўцы на названым участку дарогі забараняльнага знака. Цяпер паркавацца там могуць толькі грузавыя аўто, якія прывозяць тавар у магазіны. Раней з-за адсутнасці месца каля тратуара яны вымушаны былі спыняцца для разгрузкі ледзь не пасярэдзіне праезнай часткі, тым самым перашкаджаючы руху іншых транспартных сродкаў.

Сёння машын каля крам паменела. Але некаторыя аўтааматары па-ранейшаму пакідаюць перад імі сваіх «жалезных коней». Дзяржаўтаінспектары пакуль робяць вадзіцелям вусныя заўвагі, нагадваючы пра наяўнасць знака. Толькі так будзе не заўсёды. У адпаведнасці з артыкулам 18.18 новага КаАП Рэспублікі Беларусь, за невыкананне правіл прыпынку і стаянкі аўтамабіляў на першы раз прадугледжана спыненне справы аб адміністрацыйным правапарушэнні з вынясеннем пісьмовага папярэджання. Калі зноў пакінуў машыну ў забароненым месцы, давядзецца заплаціць штраф у памеры 1 базавай велічыні. Такое ж правапарушэнне, здзейсненае паўторна на працягу года, караецца штрафам у памеры 2 базавых.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.