Работники Поставского лесхоза посетили международную выставку-ярмарку «Охота и рыболовство-2022»

Общество

Былі нарасхват шурпа і грэчка

Майстар-клас па іх прыгатаванні далі работнікі Пастаўскага лясгаса на міжнароднай спецыялізаванай выставе-кірмашы «Паляванне і рыбалоўства-2022».

— Выстава праходзіла ў Мінску ў сярэдзіне сакавіка, — расказваў вядучы інжынер паляўнічай гаспадаркі Пастаўскага лясгаса Юрый Ракель. — Удзельнічалі ў ёй больш за 50 экспанентаў. У іх ліку і прадстаўнікі нашага лясгаса. На мерапрыемства сабраліся спецыялісты паляўнічых і рыбалоўных гаспадарак. Ім прыемна было ўбачыцца з калегамі з іншых рэгіёнаў, абмеркаваць справы, навінкі паляўнічага, рыбалоўнага, турыстычнага бізнесу, завязаць новыя знаёмствы.

На выставе можна было паглядзець і выбраць паляўнічыя і турыстычныя нажы, аптычныя прыцэлы, прыборы начнога бачання, сродкі радыёнавігацыі, спецыяльныя транспартныя сродкі для палявання і аксэсуары для яго, адзенне, прылады для рыбнай лоўлі і рыштунак для падводнага палявання, маламерныя судны.

Вядучы інжынер паляўнічай гаспадаркі Пастаўскага лясгаса Юрый Ракель

Цікава прайшоў чэмпіянат вабільшчыкаў на найлепшую імітацыю рову аленя. Напрыклад, інжынер-паляўніцтвазнавец Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» Дзяніс Клімец ведае сем інтанацый ляснога прыгажуна і з дапамогай спецыяльнай трубы змог паўтарыць іх. Наведвальнікі выставы захапляліся паляўнічымі трафеямі, з задавальненнем любаваліся пародамі паляўнічых сабак.

Юрый Ракель з егерам лясгаса Паўлам Савічам, майстрам Полаўскага лясніцтва Святланай Януш і поварам Ганнай Павялковіч далі майстар-клас па прыгатаванні страў паляўнічай кухні з дзічыны. Яны прапаноўвалі наварыстую шурпу, духмяную грэчку з мясам, нарэзку, частавалі чаем на зёлках. Усе высока ацанілі поварскія здольнасці каманды Пастаўскага лясгаса, смак і якасць прыгатаваных ёй страў.

— Наведвальнікаў на выставе было шмат, — працягваў Юрый Ракель. — Усім, хто падыходзіў да павільёна Віцебскага лесагаспадарчага аб’яднання, у якім размяшчалася і наша экспазіцыя, я расказваў пра ўмовы палявання і рыбалоўства, створаныя на Пастаўшчыне, нашы турыстычныя комплексы ў Гуце і Прудніках, пра спектр паслуг, які аказваем. А гэта камфортнае пражыванне паляўнічых, сямейны адпачынак. Людзі набывалі нашу сувенірную прадукцыю, буклеты. Былі і тыя, хто цвёрда вырашыў прыехаць на Пастаўшчыну, як толькі пацяплее, каб у нашых маляўнічых мясцінах правесці выхадныя.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.