Чем в весеннее время занимаются работники жилищно-коммунального хозяйства?

Важное Общество

Клапоцяцца пра наш камфорт

Ва ўсіх на слыху тэма сезоннага навядзення парадку на зямлі. Ужо адбыўся раённы суботнік. На гэтым тыдні запланавана правядзенне рэспубліканскага. Працягваецца месячнік па добраўпарадкаванні, саначыстцы і азеляненні населеных пунктаў раёна. Ва ўборцы і ў акультурванні вуліц горада і вёсак, уласных земляўладанняў павінны быць задзейнічаны ўсе без выключэння. Але першую скрыпку ў добраўпарадкаванні Пастаўшчыны граюць усё ж такі работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна. Планаў на вясну шмат. Ужо 2 новыя аўтобусныя прыпынкі з’явіліся па вуліцы Кляра. Схавацца ад дажджу альбо проста пасядзець на лаўцы тут могуць навучэнцы СШ №2 імя Н. М. Асяненкі, якія вяртаюцца дахаты пасля ўрокаў.

— Абапал праезнай часткі па вуліцы Чырвонаармейскай працягнем устанаўліваць металаштыкетнік, — паведаміў намеснік дырэктара УП ЖКГ Сяргей Пляшкун. — Сучасная агароджа з’явіцца ад завода «Паставы­мэбля» да школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза. Па іншых цэнтральных вуліцах райцэнтра прыгодныя платы пафарбуем, паламаныя — адрамантуем. Абновім агароджу і вакол могілак па Ціхай. Зараз закупліваем матэрыялы для замены тратуару і бардзюраў па левым баку вуліцы 17 Верасня. Новыя барты і тратуарная плітка будуць укладзены да павароту на Заводскую.

Зараз жа камунальнікі актыўна падразаюць сукі дрэў, фарміруюць кароны, вывозяць смецце з кантэйнерных пляцовак. Вясной, як і восенню, па словах Сяргея Часлававіча, яго аб’ём узрастае ў 2-3 разы. Людзі выкідваюць яловыя лапкі, якімі на зіму ўкрывалі кветкі, галлё, мінулагодняе лісце і г.д. Таксама стараннямі работнікаў УП ЖКГ за кінавідэазалай на плошчы Леніна ў райцэнтры з’явіцца грамадскі туалет кантэйнернага тыпу. А як пацяплее — пачнуць рабіць разметку дарог, фарбаваць бардзюры.

Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.