ОО «Белорусский фонд мира» подарил многодетной семье Татьяны и Юрия Пасечник двустворчатый шкаф

Общество

1 снежня ў дзіцячы дом сямейнага тыпу па вуліцы Азёрнай у Паставах, дзе пражывае шматдзетная сям’я Таццяны і Юрыя Пасечнікаў і 8 іх прыёмных дзяцей, наведаліся госці, каб уручыць падарунак — двухстворкавую шафу.

Набыта яна за сродкі грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру», якое праводзіць дабрачынныя акцыі ў падтрымку шматдзетных і прыёмных сем’яў, а таксама дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. Адна з такіх акцый адбылася напярэдадні новага навучальнага года. Тады дзецям традыцыйна ўручылі рукзакі і школьна-пісьмовыя прылады. Выхаванцам Пасечнікаў яны былі не патрэбныя, таму вырашылі падарыць ім штосьці іншае, што сапраўды неабходна. Такой рэччу аказалася шафа.

Яе вырабіў пад заказ наш завод «Паставымэбля». А сертыфікат на падарунак, які крыху раней даставілі па ўказаным адрасе, прывезлі старшыня Пастаўскага аддзялення Беларускага фонду міру, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Галіна Чаплінская і галоўны спецыяліст аддзела, член раённай арганізацыі Наталля Субко.

Як расказалі Пасечнікі, шафа будзе стаяць у пакоі дзяўчынак, якім не хапала месцаў для захоўвання рэчаў. Ну а збіралі яе ў той жа дзень вечарам усёй сям’ёй.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.