Елизавета Афанасьева и Александра Жидкая заняли призовые места на республиканской олимпиаде

Главное Образование

Брава, дзяўчаты! Брава, педагогі!

На мінулым тыдні ў Беларусі прайшоў заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. У ліку тых, хто змог дайсці да фіналу гэтага інтэлектуальнага спаборніцтва, аказаліся трое прадстаўнікоў нашага раёна. І двое з іх сталі прызёрамі. 10-класніца Пастаўскай гімназіі Лізавета Афанасьева заваявала дыплом І ступені па геаграфіі, паказаўшы найлепшы сярод усіх фіналістаў вынік па гэтым прадмеце. А яе равесніца з СШ №3 Аляксандра Жыдкая ўдастоена дыплома ІІІ ступені па фізічнай культуры і здароўі.

Ліза Афанасьева з настаўнікам Ігарам Пракаповічам

За атрыманымі ўзнагародамі — вялізная шматгадовая праца як саміх навучэнак, так і іх педагогаў-прадметнікаў Ігара Пракаповіча і Аляксандра Вавінскага. Таму сёння мы кажам «брава!» не толькі дзяўчатам, але і настаўнікам, якія падрыхтавалі прызёраў.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.