Районная комиссия проверила готовность школ и садов к началу нового учебного года

Образование

З кожным днём усё менш часу застаецца да 1 Верасня. І калі бацькі яшчэ працягваюць збіраць дзяцей у школу або сад, то пераважная большасць устаноў адукацыі практычна завяршылі прыгатаванні да прыёму навучэнцаў і выхаванцаў. Наколькі добра яны падрыхтаваліся да пачатку новага навучальнага года, праверыла раённая камісія па ацэнцы іх гатоўнасці, створаная рашэннем раённага выканаўчага камітэта.

У склад камісіі, якую ўзначаліў намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург, увайшлі начальнік аддзела па адукацыі Павел Трава і яго спецыялісты, галоўны санітарны ўрач раёна Святлана Рассеева, прадстаўнікі аддзелаў унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях, а таксама раённага міжгаліновага цэнтра па абслугоўванні бюджэтных арганізацый, якія займаюцца пытаннямі навучальных устаноў. На працягу мінулага тыдня яны аб’ехалі ўсе школы, дзіцячыя сады і цэнтры Пастаўшчыны. У адзін з дзён да камісіі далучылася карэспандэнт «ПК».

Районная комиссия проверила готовность школ и садов к началу нового учебного года

Установы адукацыі — а ў той дзень мы наведалі гарадскія школы, гімназію, каледж, сацыяльна-педагагічны цэнтр і цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі — з парога сустракалі пахам фарбы, што сведчыла пра праведзены ў іх касметычны і бягучы рамонт. Дырэктары адразу расказвалі, што зроблена за лета ў плане падрыхтоўкі да новага навучальнага года, і запрашалі паглядзець на адрамантаваныя класы, кабінеты і іншыя памяшканні.

Некаторыя з іх змяніліся непазнавальна. На падлозе замест дошак паслалі лінолеум або ламінат, на столі ўстанавілі новыя свяцільні, знялі са сцен шпалеры, атынкавалі і пафарбавалі іх, дзесьці замянілі вокны і дзверы. Трэба заўважыць, што разам з педагогамі і тэхнічнымі работнікамі да рамонту прыклалі руку і бацькі вучняў, а таксама старшакласнікі, якія ўваходзілі ў атрады лагера працы і адпачынку. У абноўленых класах, кабінетах і сталовых з’явілася новая мэбля, у харчаблоках — тэхналагічнае і халадзільнае абсталяванне.

Районная комиссия проверила готовность школ и садов к началу нового учебного года

Члены камісіі агледзелі не толькі іх, але і санвузлы, спартыўныя залы. У каледжы прайшліся па жылых і бытавых памяшканнях інтэрната, заглянулі ў вытворчыя майстэрні. Звярталі ўвагу на ўсё: наяўнасць і спраўнасць вогнетушыцеляў і камер відэаназірання, стан сантэхнікі, дастатко­васць асвятлення, вышыню парт у класах і іншае. Ад некалькіх пар вачэй, асабліва Святланы Рассеевай, не схавалася ніводная дробязь.

Вялікіх заўваг зроблена не было. Тым не менш зусім без іх не абышлося. У адных установах адукацыі не хапае выцяжкі ў харчаблоку або камер на тэрыторыі і ў будынку. У іншых трэба замяніць свяцільні ці трэснутае шкло, нешта дамыць, дафарбаваць. У найбліжэйшы час кіраўніцтва павінна выправіць гэтыя недахопы.

Районная комиссия проверила готовность школ и садов к началу нового учебного года

Аналагічная сітуацыя ў іншых школах і дзіцячых садах раёна. Усе яны належным чынам падрыхтаваліся да пачатку адукацыйна-выхаваўчага працэсу. Завяршаюцца работы ў Лынтупскай СШ, дзе праведзены вялікі рамонт у рамках праграмы «Малыя гарады». Там заменена каля 70% вокнаў, адрамантаваны ўсе класы, групы дзіцячага сада, санвузлы і харчаблок. У планах — добраўпарадкаванне тэрыторыі.

Зараз пашпарты гатоўнасці і сертыфікаты навучальных устаноў знаходзяцца на разглядзе камісіі. Да 20 жніўня яны павінны быць падпісаны і зацверджаны старшынёй райвыканкама Сяргеем Чэпікам.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.