Сергей Степанович Шамович назначен директором Поставского государственного колледжа

Важное Образование

Сяргей Шамовіч — пастаўчанін. Нарадзіўся 11 жніўня 1980 года. Закончыў СШ №5 і паступіў у Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт. Атрымаў спецыяль­насць «Механізацыя сельскай гаспадаркі». Першым месцам работы была Беларуская машынна-выпрабавальная станцыя ў пасёлку Прывольны Мінскай вобласці. У 2002 годзе стаў аспірантам БДАТУ і набыў спецыяльнасць «Эканоміка». Працаваў метадыстам Пастаўскага дзяржаўнага каледжа, галоўным спецыялістам аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама. У 2011-м прайшоў перападрыхтоўку ў Полацкім дзяржаўным універсітэце па спецыяльнасці «Прамысловае і грама­дзянскае будаўніцтва». У 2018 годзе назначаны начальнікам аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-­камунальнай гаспадаркі райвыканкама. У лютым 2022-га памяняў месца работы і працаваў інжынерам сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Глорыя 777», у чэрвені — дырэктарам таварыства з абмежаванай адказнасцю «ДысаНанс».

Загадам галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама 22 мая бягучага года назначаны дырэктарам Пастаўскага дзяржаўнага каледжа.

— Праз месяц выпускнікі пакінуць сцены навучальнай установы. Будзем трымаць на кантролі іх працаўладкаванне. Неўзабаве пачнецца ўступная кампанія. Яе трэба правесці на высокім узроўні. Будзем рыхтавацца да новага навучальнага года: неабходна зрабіць не толькі касметычны рамонт, але і памяняць вокны ў некаторых кабінетах, класах, надаць эстэтычны знешні выгляд будынкам і тэрыторыі. Трэба думаць пра рамонт даху. Патрабуе абнаўлення тэхніка. Усё, што ўдасца зрабіць, у сукупнасці будзе спрыяць падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў. Не здымаецца з парадку дня прафарыентацыйная работа, накіраваная на павышэнне прэстыжу аграрных спецыяльнасцей.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.