18 лютага ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўзнагародзілі пераможцаў ІІ Рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых работ «Васількоў шапатліваю моваю…», прымеркаванага да Міжнароднага дня роднай мовы. У іх лік трапілі і вучні нашага раёна.
Сёлета ў конкурсе, арганізатарамі якога з’яўляюцца Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі сумесна з каналам «Культура» Беларускага радыё і навукова-метадычным часопісам «Роднае слова», прынялі ўдзел 350 прэтэндэнтаў з агульнаадукацыйных сярэдніх, прафесійна-тэхнічных, сярэдніх спецыялізаваных і вышэйшых навучальных устаноў усіх рэгіёнаў краіны. 60 з іх сталі пераможцамі. Дыпломы і каштоўныя прызы найлепшым даследчыкам роднай мовы ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Каранік.
У прыватнасці, дыпломамі І ступені Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры ўзнагароджаны вучні Навасёлкаўскай СШ імя А. А. Валодзькі і Варапаеўскай СШ Лізавета Батура і Максім Ракіта. Віншуем школьнікаў і іх настаўнікаў Алену Дзевятоўскую і Мікалая Атрахімовіча!
Алена Шапавалава
Фота з сайта НАН Беларусі

