Юлия Петухова проводит занятия по фитнесу для подростков и взрослых

Важное Спорт

Развіваюць мабільнасць з Mobiliti

Ужо два з паловай месяцы ў раённым цэнтры дзяцей і моладзі праходзяць заняткі па фітнесе для падлеткаў і дарослых.

Ідэя іх правядзення належыць дырэктару ўстановы дадатковай адукацыі Валянціне Ромель.

— Сёння кожная арганізацыя і ўстанова павінна думаць пра тое, як зарабіць грошы, — расказвала Валянціна Міхайлаўна. — Мы не выключэнне, бо атрыманыя ад пазабюджэтнай дзейнасці сродкі вельмі патрэбныя для ўтрымання цэнтра, пакупкі неабходных рэчаў для гурткоў і гаспадарчых патрэб. Раней вельмі добры даход прыносіў гурток для дарослых па вывучэнні польскай мовы. Пасля яго закрыцця з платных паслуг засталася толькі школа ранняга развіцця для дзяцей ад 4 да 6 гадоў. І перад намі паўстала пытанне: як яшчэ можна зара­біць? Пагаварыўшы з харэографам Юліяй Петуховай, вырашылі адкрыць фітнес.

Трэнер па фітнесе Юлія Петухова

Восенню за выдзеленыя з раённага бюджэту сродкі ў РЦДМ устанавілі прафесійныя станкі і вялікія люстэркі ў вялікай і малой танцавальных залах. У апошняй да таго ж замянілі падлогу. Правялі актыўную рэкламную кампанію, набралі дзве групы: дзяцей старэйшага школьнага ўзросту і дарослых — і з 15 студзеня прыступілі да заняткаў. Праходзяць яны раз на тыдзень, па суботах. Каштуюць адпаведна 2 і 3 рублі за адно наведванне. Доўжацца ў сярэднім каля гадзіны.

З кожнай групай Юлія Петухова займаецца па асобнай праграме. Для падлеткаў — а гэта 7 дзяўчынак з 8 па 10 клас — фітнес больш дынамічны. Для дарослых (15 жанчын ва ўзросце ад 27 да 47 гадоў) — павольны Mobiliti, з элементамі ёгі і пілатэса. Ён накіраваны на паляпшэнне мабільнасці суставаў, выцягванне пазваночніка, умацаванне мышцаў прэса, спіны і ягадзіц, агульнага фізічнага стану. Жадаючых наведваць такія заняткі, якія ўжо станоўчым чынам адбіліся на самаадчуванні вучаніц Юліі Міхайлаўны, у Паставах аказалася вельмі шмат, прыйшлося нават складаць ліст чакання.

— На жаль, узяць больш за 15 чалавек я не магу: мы проста не змесцімся ў зале, — гаварыла трэнер. — Набраць яшчэ адну групу таксама няма магчымасці, таму што два разы на тыдзень вяду фітнес у РДК. Акрамя таго, кірую студыяй сучаснай харэаграфіі Sky-dance і з панядзелка па пятніцу займаюся з дзецьмі танцамі. У калектыве 4 узроставыя групы — усяго 58 чалавек. Дарэчы, са старэйшай групай 18 сакавіка мы ездзілі ў Віцебск на ІІІ Адкрыты абласны фестываль танцавальна-забаўляльных шоу­-праграм «Пакаленне-2022» і занялі 2-е месца ў намінацыі «Харэаграфія».

Па словах Юліі Міхайлаўны, фітнес-трэніроўкі прыносяць ёй самой вялікае задавальненне. Дзякуючы ім, удаецца трымаць сябе ў добрай фізічнай форме. Да таго ж гэты від актыўнасці, які ў апошні час хутка развіваецца, яе вельмі цікавіць. Жанчына пастаянна займаецца самаразвіццём: чытае спецыяльную літаратуру, адсочвае праз інтэрнэт усе навінкі фітнес-індустрыі і паставіла перад сабой мэту атрымаць сертыфікат фітнес-трэнера.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.