Семейный экипаж Андрея и Александра Соколовых работают на уборке пшеницы

Важное Сельское хозяйство

У нядзелю ў полі каля Жвойрышак, якое належыць ААТ «Янавіца-агра», пшаніцу ўбіраў New Holland малочнага завода. За штурвалам магутнай машыны быў вядомы ў раёне камбайнер Андрэй Сакалоў. Як і ў мінулыя гады, разам з ім у кабіне — малодшы сын Саша. Хлопец з дзяцінства цягнецца да тэхнікі. Для яго не праблема рана ўстаць, дапазна затрымацца ў полі. Кожнае жніво, пакуль быў школьнікам, хацелася быць памочнікам бацькі. Але па ахове працы непаўналетняга прыцягваць да работы нельга.

Цяпер у Сашы за плячыма першы курс Пастаўскага дзяржкаледжа, і ён смела дапамагае бацьку.

— Часам назіраю за Андрэем і Сашам, калі яны аглядаюць камбайн, — расказваў дырэктар ААТ «Янавіца-агра» Андрэй Купран. — Хлопец старанны, увішны, тэхніку любіць і разбіраецца ў ёй, бацьку разумее з паўслова, прыслухоўваецца да яго парад.

Падчапіць і ачысціць жняярку, прадзьмуць фільтры — малады памочнік з усім спраўляецца.

— Спрабаваў убіраць самастойна? — цікаўлюся ў Сашы.

Бацька апярэджвае з адказам: «На гэтым полі шмат камянёў: не рызыкуем!»

Сакалоў-старэйшы — вопытны камбайнер. Практычна кожную ўборачную лідзіруе па намалотах у раёне. Шмат разоў удзельнічаў у абласных і рэспубліканскіх «Дажынках». Летась у пачатку жніва яго New Holland «схапіў» камень і надоўга выйшаў са строю, таму сёлета механізатар вельмі пільна сочыць за работай тэхнікі.

— З  хлопца атрымаўся б талковы інжынер, — выказаў думку першы намеснік старшыні райвыканкама Генадзій Лютынскі.

Але Саша гарыць работай на тэхніцы. Пры бацьку навучыўся добра араць. Выдатна кіруе магутным «Кіраўцам». Ну а ў гэтыя дні асноўны клопат сямейнага экіпажа — жніво.

 Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.