На каких объектах трудятся строители ОАО «Рассвет Поставский»?

Общество

Аснова закладзена

У пачатку года калектыў «Рассвета Пастаўскага» распачаў будаўніцтва 60-кватэрнага дома па вуліцы Зялёнай у райцэнтры. Гэта апошняя шматпавярхоўка, якую запланавана ўзвесці ў мікрараёне новай забудовы ў 6-м гарадку.

— Пачатак будаўніцтва быў складаным, — сцвярджае дырэктар прадпрыемства «Рассвет Пастаўскі» Альфрэд Малец. — Па-першае, усе работы нулявога цыкла прыпалі на зімовыя месяцы. Па-другое, з-за нязручнага месцазнаходжання будпляцоўкі і рэльефу мясцовасці давялося прымаць інжынерныя рашэнні па змяненні фундамента будынка. Але ўжо ў сакавіку выйшлі на рытмічны рэжым работы: устанавілі вежавы кран, працуем вахтавым метадам па 10-12 гадзін без выхадных. Зараз завяршаем нулявы цыкл будаўніцтва і ў сярэдзіне красавіка распачнём цагляную кладку. Яшчэ адзін дом — 40-кватэрны — узводзім у Докшыцах. Да яго будаўніцтва таксама прыступілі ў пачатку года.

У сельскай мясцовасці «рассветаўцы» працягваюць будаваць малочнатаварную ферму ў ААТ «Камайскі-агра». Зараз тут разгорнуты дахавыя і тынкавальныя работы, ідзе мантаж металаканструкцый.

Яшчэ адна буйная будпляцоўка — гасцінічны комплекс на СТК «Азёркі». Па словах Альфрэда Іосіфавіча, аб’ект фактычна даведзены да лагічнага завяршэння і знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці. Засталіся толькі ўнутраныя аддзелачныя работы, наладка вода- і цеплазабеспячэння.

Традыцыйна будаўнікі задзейнічаны і на бягучым рамонце будынкаў сацыяльнай сферы — ад праектных рашэнняў да выканання работ.

Вераніка Філановіч
Фота Сяргея Вшыўкава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.