Традиционно накануне 8 марта Василий Котович и Эдуард Янукович поздравили женщин-животноводов с праздником

Общество

Традыцыйна напярэдадні 8 Сакавіка старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Васілій Катовіч і першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Эдуард Януковіч адправіліся на фермы і комплексы, каб павіншаваць жанчын-жывёлаводаў са святам.

Традиционно накануне 8 марта Василий Котович и Эдуард Янукович поздравили женщин-животноводов с праздником

Разам з імі я пабывала ў ААТ «Янавіца-агра». На ферме ў Палессі яе загадчыца Марына Власава хуценька сабрала аператараў машыннага даення і даглядчыц цялят. Жанчыны тут працавітыя. У ліку лідараў аператараў машыннага даення — Валянціна Жэйма, Валянціна Перапяліца, Валянціна Дубінова.

Традиционно накануне 8 марта Василий Котович и Эдуард Янукович поздравили женщин-животноводов с праздником

Дружнай камандай сустрэлі гасцей на ферме ў Сухарышках. На змене было 18 жанчын. У кожнай з іх немалы стаж работы ў жывёлагадоўлі і багаты вопыт догляду жывёлы. З года ў год высокія надоі малака ў групах Валянціны Цвятковай, Наталлі Плотнікавай, Аксаны Цярэнцьевай, Аляксандры Мацюшонак, Надзеі Васілеўскай, Раісы Церахавай, Вольгі Антал. У раённых лідарах — аператары па дарошчванні цялят Валянціна Вараб’ёва, Вольга Гарбуль, Анжэла Семянас.

У Забалацці кветкі атрымалі загадчыца фермы Наталля Мілаш і аператар Галіна Бяспальчык.

Традиционно накануне 8 марта Василий Котович и Эдуард Янукович поздравили женщин-животноводов с праздником

— Жывёлаводы нашага раёна дынамічна рухаюцца наперад і дабіваюцца нядрэнных надояў малака і прываг жывёлы, — гаварыў Эдуард Януковіч. — Раён у пяцёрцы лідараў у вобласці. У гаспадарках утрымліваецца 36 924 галавы буйной рагатай жывёлы, з іх 12 030 — дойны статак. На малочны завод кожны дзень паступае амаль 170 тон малака, што на 16 тон больш, чым у такі час летась. За кожнай лічбай — старанная праца аператараў машыннага даення, строгі кантроль з боку загадчыкаў ферм, планамерная работа тэхнікаў-асемянатараў, пільнасць заатэхнікаў, прафесіяналізм ветурачоў.

Васілій Катовіч і Эдуард Януковіч падзякавалі работніцам за добрасумленную працу, уручылі ім кветкі і тарты.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.