Объявлен сбор средств на выполнение работ по благоустройству юньковского кладбища

Общество

Аб’яднаем намаганні і зробім

Кожны, хто пад’язджае да Юнек з боку Пастаў, найперш бачыць на пагорку месца вечнага спачыну былых жыхароў гэтай старажытнай прыгожай вёскі і навакольных. Могілкі падтрымліваюцца ў належным стане, абнесены пафарбаванай бетоннай агароджай. Побач з імі абуладкавана кантэйнерная пляцоўка для смецця, якое УП ЖКГ перыядычна вывозіць. З цягам часу на гэтых могілках амаль не засталося месцаў для новых пахаванняў. Большасць грамадзян своечасова прыбіраюць каля магіл сваіх родных і блізкіх.

На жаль, на добраўпарадкаванне могілак бюджэтныя сродкі сельвыканкаму не выдзяляюцца. А між тым тут адсутнічаюць вароты на галоўным уваходзе, фарба на бетоннай агароджы стала цьмянай і патрабуе абнаўлення. Але хіба мы не можам сабраць грошы і зрабіць усё талакой? Ведаю, што нашы людзі заўсёды клапоцяцца пра парадак, адклікаюцца на ініцыятывы. Таму звяртаюся да ўсіх грамадзян, чые родныя знайшлі вечны спачын на юнькаўскіх могілках, з просьбай далучыцца да агульнай справы па іх добраўпарадкаванні. Больш падрабязна абмеркаваць пытанні сельвыканкам прапануе ў час наведвання людзьмі могілак напярэдадні Радаўніцы, 1 мая. Асвячэнне могілак пачнецца ў 15.00. А званіць з прапановамі можна ў любы час у сельвыканкам па нумарах: 2-37-46, + 375 (29) ­137-07-78.

На выкананне работ па добраўпарадкаванні могілак аб’яўлены збор сродкаў на разліковы рахунак Юнькаўскага сельвыканкама:

ВY95 АКВВ 3600 3241 1000 1000 0000 В ААТ «ААБ Беларусбанк»
BIC банка — АКВВВУ2Х
Атрымальнік — ДУ МФ РБ па Віцебскай вобласці
УНП 300594330
Код плацяжу — 05404 «Сродкі самаабкладання»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.