Работники ЖКХ приступили к герметизации межпанельных швов многоквартирных домов

Общество

Каб не праніклі вільгаць і холад

Як толькі тэмпература паветра днём стала плюсавой, ля шматпавярховак у райцэнтры можна ўбачыць аўтамашыну з вышкай. Вадзіцель Славамір Януковіч выбірае ля дома зручную пляцоўку для паркоўкі, замацоўвае лапы машыны і ў люльцы падымае на вышыню спецыяліста па герметызацыі міжпанэльных швоў Уладзіслава Камянецкага. Ён з памочнікам (яны мяняюцца) зай­маецца задзелкай стыкаў. Калі я рабіла здымак каля 28 дома ў мікрараёне 5 гарадка, разам з Уладзіславам Камянецкім працаваў Генадзій Дробыш. Яго асноўнае месца работы — піларамны цэх. У той дзень замест распілоўкі драўніны замазваў панэльныя стыкі.

Рабочыя УП ЖКГ Уладзіслаў Камянецкі і Генадзій Дробыш

— Шматкватэрныя панэльныя дамы займаюць каля 40% жыллёвага фонду горада, — расказвала начальнік рамонтна-будаўнічага ўчастка УП ЖКГ Святлана Болт. — Любая будаўнічая канструкцыя з часам прасядае, гэта становіцца прычынай разгерметызацыі стыкаў. Пад уздзеяннем вятроў, дажджоў міжпанэльныя швы трэскаюцца. Праз іх вільгаць, холад пранікаюць у жылыя памяшканні. Герметычнасць — залог цяпла ў кватэрах. Таму пастаянна трымаем на кантролі стан дамоў. Як толькі заўважаем пашкоджанні — прыступаем да ліквідацыі трэшчын.

Вадзіцель Славамір Януковіч

Уладзіслаў Камянецкі ў гэтай справе — прафесіянал. Ён дасканала ачышчае стыкі ад старога герметыка, апрацоўвае іх, запаўняе спецыяльным растворам або запеньвае і якасна зашпаклёўвае. Работы право­дзяцца непасрэдна на фасадзе дома. Працаваць на вышыні няпроста. Аднак ва Уладзіслава Камянецкага гэта не выклікае праблем. Хваліла майстар і ва­дзіцеля Славаміра Януковіча. Ён ва УП ЖКГ уладкаваўся пару гадоў назад, але хутка ўнік у работу і зарэкамендаваў сябе з найлепшага боку. Вадзіцеля вызначаюць дысцыплінаванасць, дакладнасць, надзейнасць.

Назіраю за работай спецыялістаў: яны спрытна валодаюць кельнямі, пакрываючы растворам швы панэляў. Некалькі рухаў — і стык становіцца роўным і гладкім. А значыць, будзе на­дзейна трымаць цяпло.

Анна Анішкевіч
Фота Сяргея Вшыўкава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.