Есть проблема: выходишь из подъезда многоэтажки возле дома №4 по ул. Юбилейной, а тут «море»…

Важное Общество

Хто і калі ўсё-такі зоймецца?

Як вам такая карціна: выходзіш з пад’езда шматпавярхоўкі — і трапляеш на бераг «вадаёма»? Ён разліўся не толькі па ўсім асфальце ўздоўж дома, але і нават на газоны і кветнікі пад вокнамі. Калі ж праязджае машына, ва­дзіцелі хоць і асцерагаюцца, пырскі з-пад колаў усё роўна разлятаюцца ва ўсе бакі. Вось і думай, як не набраць вады ў абутак і не трапіць пад брудны халодны «душ».

Менавіта такія нязручнасці вымусілі жыхароў 70-кватэрнага дома №4 па вуліцы Юбілейнай звярнуцца са скаргай у рэдакцыю. Калі я прыехала па названым адрасе, «вадаём» ужо мялеў — ваду адпампоўвала машына УП ЖКГ.

— Вада сёлета стаіць ля дома ўсю восень, — расказвалі яго жыхары Святлана Спрагоўская, Наталля Вансовіч і іншыя. — Мы неаднойчы звярталіся і ў «Докшыцыводаканал», і на пас­таўскае УП ЖКГ, але праблема не вырашана. Ну адпампуюць сёння ваду, але дождж працягваецца, і заўтра яе зноў будзе поўна.

У чым жа справа? З-за чаго такое адбываецца? Жыхары дома паказваюць мне два калодзежы — ліўневы і каналізацыйны — і расказваюць: «Раней дажджавая вада праз ліўневы калодзеж сцякала ў каналізацыйны. І вось аднойчы прыехалі работнікі водаканала і запенілі сцёк з ліўневага калодзежа ў каналізацыйны, маўляў, ліўневыя воды — не наш клопат (і гэта сапраўды так — аўт.), няхай імі займаюцца камунальнікі. Але пакуль яны зоймуцца, мы павінны невядома колькі часу «плаваць»? Ну хіба гэта па-гаспадарску?»

Вядома, не па-гаспадарску. Таму рэдакцыя чакае ад УП ЖКГ адказу справай.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.