В марте учащиеся Поставской ДШИ им. А. Тизенгауза приняли участие в различных конкурсах и фестивалях

Культура

Што ні конкурс – то дыплом

Вельмі багатым аказаўся сакавік для навучэнцаў Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза на ўдзел у розных конкурсах і фестывалях. У іх юныя артысты атрымалі цэлы стос дыпломаў.

11—12 сакавіка на базе Наваполацкага дзяржаўнага музычнага каледжа праходзіў V адкрыты рэгіянальны конкурс-фестываль фартэпіяннай музыкі «Натхненне». На яго адправіліся ледзь не ўсе пастаўскія піяністы. І большасць занялі прызавыя месцы. Так, 1-е месца ў сярэдняй і старэйшай узроставых групах журы прысудзіла Ганне Колесень і Варвары Тамілінай. 2-е месца ў малодшых «А» і «Б» групах — Алісе Юрковай, Дар’і Грэсьцы, Варвары Базелевай і Анастасіі Івановай. 3-е там жа заваявалі Валерыя Шакола і Ганна Лысёнак, у сярэдняй групе — Яна Крыстуціс.

Выдатна выступілі пастаўчане і на IV адкрытым рэспубліканскім конкурсе дзіцячай і юнацкай творчасці «Запалі сваю зорку», які праводзіўся дыстанцыйна 19 сакавіка ў аграгарадку Лошніца пад Барысавам. У намінацыі «Вакальнае мастацтва» (11—12 гадоў) дыпламантам І ступені стала Яна Крыстуціс, лаўрэатам ІІІ ступені — Кацярына Антух. Сярод 9—10-гадовых вакалістаў дыпломам лаўрэата ІІІ ступені ўзнагароджана Дамініка Борыс. У намінацыі «Інструментальнае мастацтва» (9—10 гадоў) званне лаўрэата ІІ ступені заваявала Юлія Панкова.

Яшчэ адзін дыплом ІІІ ступені ў намінацыі «Эстрадны вакал» Дамініка Борыс атрымала на Міжнародным фестывалі-конкурсе «Новыя вяршыні», які праходзіў у гэты ж дзень таксама дыстанцыйна ў Мінску. А 6 сакавіка лаўрэатам І ступені ІІ адкрытага рэгіянальнага шматжанравага фестывалю-конкурсу «Гуляй, Масленіца!» на Іўеўшчыне стала юная цымбалістка Варвара Януш.

25 сакавіка сталічная ДШМ №1 праводзіла ІІ Мінскі гарадскі адкрыты конкурс выканаўцаў на беларускіх цымбалах. У ім ­удзельнічалі Дар’я Гучык і Гар­дзей Кірплюк. Даша вярнулася дамоў лаўрэатам І ступені, Гардзей — лаўрэатам ІІІ ступені. Дыпломам І ступені папоўніў скарбонку ўзнагарод юных музыкантаў з Пастаў Канстанцін Шыдлоўскі. 28 сакавіка ён прымаў удзел у Абласным конкурсе выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах сярод дзіцячых школ мастацтваў Віцебскай вобласці.

Віншуем усіх прызёраў і іх педагогаў!

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.