9 Мая — величайший праздник для нашего народа — уверены Александр и Вероника Назаренко

Главное Приграничье

Традыцыям гонару – жыць!

Слава пра легендарную мужнасць і стойкасць пагранічнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны неўміручая. І не толькі пагранічнікаў — усяго савецкага народа, які самаахвярна абараняў сваю Айчыну. Быць вартымі сваіх папярэднікаў, цаніць іх по­дзвіг і гэтак жа самааддана любіць Радзіму імкнуцца сучасныя ахоўнікі граніц.

— 9 Мая — найвялікшае свята для нашага народа, — упэўненыя Аляксандр і Вераніка Назаранкі. — Прайшло шмат гадоў, але ўсведамленне таго, праз што давялося прайсці нашым продкам, каб мы маглі радавацца звычайным дробязям жыцця, выклікае павагу і ўдзячнасць. Іх подзвіг у імя міру недарэмны.

Нашчадкам пераможцаў Аляксандру і Вераніцы Назаранкам выпаў высокі гонар служыць на граніцы роднай Беларусі

— Мой дзядуля, — дзеліцца асабістым Аляксандр, — у 14 гадоў стаў малалетнім вязнем, працаваў на заводзе ў Германіі. Пра вайну ніколі не расказваў — настолькі балючымі былі ўспаміны. Затое як радаваўся штогод святу Вялікай Перамогі, віншаванням і юбілейным медалям — знаку павагі і памяці!

Пастаўчане Аляксандр і Вераніка Назаранкі ўсведамляюць дзяржаўную значнасць сваёй прафесіі і ганарацца ёй. Абодва служаць на спрошчаным пункце пропуску «Моль­дзевічы»: ён — намеснікам начальніка змены, яна — кантралёрам. Як і іх калегі, першымі сустракаюць гасцей Беларусі і право­дзяць іх, пільна сочаць, каб у краіну не пранікала кантрабанда, у тым ліку зброя і наркотыкі, не ўязджалі тыя, каму гэта забаронена. Аляксандр пажадаў застацца на граніцы пасля праходжання тэрміновай службы, а Вераніцы ўладкавацца па кантракце параіў тата, які таксама быў пагранічнікам. Гле­дзячы на бацькоў, ахвотна прымярае зялёны берэт і іх дачушка Арына. Дзяўчынцы ў ліпені споўніцца 3 гады.

Фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.