Чемпионат Беларуси по футболу. ФК «Лепель»–ФСК «Поставы» – 2:3

Спорт и туризм

Моцныя духам

ФК «Лепель»–ФСК «Паставы» – 2:3

З лепяльчанамі — трохразовымі чэмпіёнамі вобласці — змагацца заўсёды няпроста, асабліва на выездзе. Апошні раз нашы іх перамагалі 10 гадоў назад. Чарговае супрацьстаянне спачатку таксама складвалася няўдала. Сапернік адразу перайшоў да актыўных дзеянняў, а пастаўчане гулялі пераважна ад абароны. Хапіла працы нашаму варатару Андрэю Чашуну і яго партнёрам на задняй лініі.

ФСК «Паставы» пасля імклівай контр­атакі мог адкрыць лік, але ўпусціў зручны момант і паплаціўся за гэта. На 17-й хвіліне капітана лепяльчан Сяргея Носіка вывелі без перашкод на нашы вароты, і той не прамахнуўся — 1:0. Пастаўчане вялікімі сіламі пайшлі наперад. Але на 35-й хвіліне Андрэй Залатуха пасля вуглавога накіраваў мяч у сетку — 2:0.

Да гонару пастаўчан, у другім тайме яны праявілі сілу духу і сваё майстэрства. Іх атакі сталі амаль бесперапыннымі, сапернікі спрабавалі арганізаваць контр­гульню. Але заключным стрэлам не хапала дакладнасці альбо мяч трапляў у рукі пастаўскаму варатару.

Барацьбу за мяч выйграе нападаючы пастаўчан Герман Чалей (справа)

Пастаўчан не засмуціла, што першае ўзяцце варот саперніка суддзі адмянілі з-за становішча «па-за гульнёй». Сёлета ў складзе ФСК «Паставы» з’явіўся грозны 19-гадовы цэнтральны нападаючы Герман Чалей. Раней ён выступаў на нацыянальным узроўні — гуляў у адной з юнацкіх каманд БАТЭ (Барысаў) у вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. У гэтай сустрэчы яго цяжка было стрымаць. За 5 хвілін ён вызначыўся двойчы — і лік зраўняўся (2:2). А ўсяго ён правёў 3 мячы і прынёс пастаўчанам заслужаную перамогу.

На выездзе ў Лепелі поспеху дабіліся Чашун, Гарнадуд, Рогач, Голубеў, Пучынскі (Якаўлеў), Касенка, Алейнікаў (М. Зелянкевіч), Каралёнак, Павініч (Дзеўгуць), Ясюковіч (Давідоўскі), Вілейта (к), Чалей. У гэтым туры наш наступны сапернік — віцебскі «Велес» — дома разграміў ФК «Міёры» з лікам 6:2. Іншыя матчы першынства завяршыліся так: «Гарадскія львы» (Гарадок)—«Газавік» (Віцебск) — 0:2, ДЮСШ (Орша)—«Полацк-2019» — 2:2, «Ніва» (Талачын)—ФК «Сянно» — 4:4.

Пасля двух тураў пастаўчане з 6 набранымі ачкамі замацаваліся на 3-м месцы ў турнірнай табліцы. У нядзелю, 29 мая, на сваім полі яны згуляюць з камандай «Велес» з абласнога цэнтра.

Уладзімір Шык
Фота Антона Чаляя



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.