Фоторепортаж: Торжественное мероприятие «Пока мы помним, мы живем» на пл. Комсомольской

Важное Общество

Пакуль мы памятаем, мы жывём

8 мая Пастаўшчына разам з усёй краінай адзначыла Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь. Урачыстае мерапрыемства з гэтай нагоды прайшло на плошчы Камсамольскай у райцэнтры.

Аддаць даніну павагі дзяржаўным сімвалам нашай краіны сабраліся прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў горада, грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і «Белая Русь», галіновых прафсаюзаў, вайскоўцы воінскіх часцей, размешчаных на тэрыторыі раёна, і проста пастаўчане розных узростаў.

— Герб, флаг і гімн Беларусі — яе гісторыя і будучыня, увасабленне ідэі нацыянальнай еднасці, — гаварыла, адкрываючы мерапрыемства, вядучая — работнік Цэнтра культуры і народнай творчасці раёна Вольга Лойка. — Разам з рэспублікай яны прайшлі больш за чвэрць стагоддзя. У іх беражліва захаваны рысы, якія раскрываюць мірныя, стваральныя мэты беларускага народа. З дапамогай простых і зразумелых сродкаў гэтыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці адлюстроўва­юць патрыятычныя і культурныя традыцыі беларусаў, іх характар і духоўны патэнцыял.

Больше фото в группах «Новости в Поставах. ПК» Одноклассниках и ВКонтакте 

Ва ўсіх краінах свету герб і флаг лічацца найвышэйшымі сімваламі народа і шануюцца гэтак жа, як і роднае слова, родны дом, родная культура і звычаі. Дзяржсімвалы Беларусі трывала ўвайшлі ў наша жыццё. У іх закладзены зразумелыя абсалютна ўсім ідэі міру, дабра і працоўных здзяйсненняў, думкі і надзеі людзей бачыць сваю краіну моцнай і квітнеючай. Што абазначаюць элементы беларускага герба і яго колеры, разам з Вольгай Лойкай прысутным расказалі навучэнцы СШ №1.

Асабліва карысна было па­чуць усё гэта юным пастаўчанам, якія ў той дзень уступалі ў рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. З дапамогай першага сакратара райкама БРСМ Кацярыны Малевіч, якая зачытала ўрачыстую клятву піянераў, яны паабяцалі высока несці прысвоенае ім званне. Чырвона-зялёныя гальштукі прынятым у адну з самых масавых дзіцячых арганізацый у Беларусі павязалі ваеннаслужачыя в/ч 2044. Затым са словам на дарогу да хлопчыкаў і дзяўчынак звярнулася ветэран піянерскага руху Пастаўшчыны Ала Адамовіч. Яна пажадала школьнікам цікавых творчых спраў і піянерскага запалу, удачы ва ўсіх пачынаннях, цярпення, працавітасці, моцнага здароўя. А яшчэ — памятаць пра гэты дзень і дадзеную клятву, берагчы і з гонарам насіць піянерскі гальштук.

Заўсёды заставацца патрыётамі сваёй краіны, старанна вучыцца і працаваць зычыла новаспечаным піянерам Вольга Лойка. «І, магчыма, у гонар вашых заслуг перад Радзімай калі-небудзь прагучыць гімн Беларусі і ўзнімецца яе флаг», — зазначыла яна. А пакуль Дзяржаўны гімн рэспублікі гучаў у гонар свята і наступнага за ім Дня Перамогі.

Пакуль мы памятаем сваю гісторыю і вытокі, пакуль па-сапраўднаму любім Радзіму і ганарымся ёю, мы жывём…

Алена Шапавалава
Фота Наталллі Налей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.