И новое, и традиционное будет в программе нынешнего фестиваля «Звіняць цымбалы і гармонік»

Главное Культура

Ён пройдзе ў нашым горадзе зусім хутка — з 10 па 12 чэрвеня. На сёння ўжо вядомыя праграма свята, амаль усе яго ўдзельнікі, склад журы. Падрабязнасці распыталі ў дырэктара фестывалю — начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіны Чаплінскай.

Яна расказала, што 13 мая адбылося пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ХХХІІ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік». У ім удзельнічалі члены аргкамітэта: намеснік начальніка ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Галіна Баркевіч, дырэктар Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Алена Лабука, намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург, дырэктар фестывалю і яшчэ больш за дзясятак чалавек, задзейнічаных у яго арганізацыі.

И новое, и традиционное будет в программе нынешнего фестиваля «Звіняць цымбалы і гармонік»

На пасяджэнні была зацверджана праграма музычнага свята. У ёй — як традыцыйныя мерапрыемствы, так і зусім новыя.

— У рамках фестывалю ў Паставах ўпершыню будзе праходзіць абласны агляд-конкурс эстраднай музыкі «BIAton-2022». Раней ён праводзіўся ў Дуброўне, а сёлета прынята рашэнне арганізаваць яго ў нашым горадзе, — адзначыла Галіна Чаплінская. — У агля­дзе-конкурсе будуць удзельнічаць кавер-гурты з розных рэгіёнаў Віцебшчыны. Выступяць яны ў суботу, 11 чэрвеня, у амфітэатры ў гарпарку. Жывы гук, свежае паветра, атмасфера свята… Упэўненая, што гараджанам гэта мерапрыемства прыйдзецца даспадобы.

Што да выканаўцаў народнай музыкі, то іх чакаем з усіх абласцей Беларусі. Прыедуць і калектывы з Расіі. Пакуль яшчэ не вядома, ці змогуць удзельнічаць у фестывалі музыканты з Арменіі і Грузіі — дакладны адказ па гэтым пытанні будзе вядомы ў найбліжэйшы час. Затое з упэўненасцю можна гаварыць, што ў Паставы зноў завітаюць замежныя студэнты беларускіх ВНУ, якія прадставяць гледачам музычную культуру сваіх краін.

Ацэньваць выканаўцаў будзе прадстаўнічае журы. Сёлета яго старшынёй упершыню стане народны артыст Беларусі, прафесар Яўгеній Гладкоў.

— Яўгеній Пятровіч — унікальны чалавек і музыкант, — працягвала Галіна Мікалаеўна. — Ён з’яўляецца старшынёй асацыяцыі беларускіх цымбалістаў, кіраўніком знакамітага ансамбля цымбалістаў «Лілея». І вельмі радасна і ганарова, што сёлета Яўгеній Пятровіч правядзе творчую лабараторыю з вучнямі нашай школы мастацтваў. Лабараторыя будзе прысвечана ігры на цымбалах. Павучыцца ў настаўнікаў такога ўзроўню, згадзіцеся, — бясцэнна.

Падрыхтоўка да фестывалю ідзе поўным ходам. Арганізаваць усё на самым высокім узроўні пастаўчанам дапамагаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і ўпраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама.

— Ні для кога не сакрэт, што народную музыку любяць слухаць дарослыя людзі: гукі гармоніка і цымбалаў асацыіруюцца ў іх з маладосцю, нагадвюць пра вясёлыя, шчаслівыя, але ўжо мінулыя гады, — гаварыла Галіна Чаплінская. — Але мы імкнёмся да таго, каб прывіць любоў да народнай музыкі моладзі, выхаваць у яе пачуццё гонару за багатую музычную спадчыну Пастаўшчыны. Таму сярод удзельнікаў мерапрыемства і сярод гледачоў будзе нямала прадстаўнікоў маладзейшага пакалення, якому далей працягваць усе нашы шматлікія фестывальныя традыцыі.

Іна Сняжкова



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.