К 9 мая благоустроены памятник в Савичах и братская могила Маньковичах

Общество

Памятаем іх імёны

Гэтыя словы першымі напісаны на шыльдзе, якая прымацавана ля помніка ў Савічах. Далей — доўгі спіс тых, хто з гэтай і навакольных вёсак адправіўся на франты Вялікай Айчыннай вайны і не вярнуўся. Аляксандр Андрон, Мікалай Гладковіч, Іосіф Дунец, Антон Жук, Уладзімір Кабяк, Антон і Барыс Шорцы, Генрых і Павел Яцкевічы… Гэтыя і яшчэ сем дзясяткаў прозвішчаў сёння нагадваюць нам, як многа жыццяў абарвалася ў баях за Перамогу.

Пасля зімы ранейшая шыльда выглядала непрывабна, таму было прынята рашэнне замяніць яе на новую. Зрабілі гэта падчас суботніка, арганізаванага тут 29 красавіка.

Удзел у ім прынялі работнікі Пастаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, за якім і замацаваны дадзены помнік, а таксама выконваючы абавязкі старшыні Юнькаўскага сельcкага Савета Юрый Кісялёў. У той дзень яны добраўпарадкоўвавалі тэрыторыю вакол помніка і фарбавалі яго.

— На тэрыторыі Юнькаўскага сельcавета знаходзіцца 9 месцаў памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх і брацкія магілы, і помнікі загінулым землякам, — адзначыў Юрый Кісялёў. — Работы па іх добраўпарадкаванні право­дзім кожны год. Выконваем іх як за бюджэтныя, так і за небюджэтныя сродкі, якіх патрэбна нямала.  Адна толькі шыльда, якую мы сёння ўстанавілі ў Савічах, каштуе 200 рублёў. Грошы на яе набыццё выдаткаваў прафсаюз работнікаў дзяржаўных арганізацый і іншых устаноў, за што яму вялікая ­ўдзячнасць.

Яшчэ адзін суботнік ладзіўся 5 мая на брацкай магіле ў Манькавічах. Тут шчыравалі супрацоўнікі шпіталя, якія на працягу многіх гадоў яе даглядаюць. І помнік, і агароджу вакол яго ў той дзень пафарбавалі, навялі  парадак і на прылеглай тэрыторыі. На гэтыя мэты зрасходавана 400 рублёў бюджэтных сродкаў.

У Год гістарычнай памяці абнаўленне помнікаў набывае асаблівы сэнс. Акультураныя і добраўпарадкаваныя, яны прыцягваюць яшчэ большую ўвагу ўсіх, хто ля іх праходзіць. І для кожнага былі і будуць сімваламі шматлікіх подзвігаў пераможцаў, якім доўга жыць у памяці нашчадкаў.

Іна Сняжкова



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.