Анна и Ромуальд Михалевичи любят коротать зимние вечера за чтением книг

Общество

Людзі, якія чытаюць шмат і рэгулярна, жывуць даўжэй за іншых і менш падвергнутыя рызыцы раптоўнай смерці. Да такой высновы прыйшлі фізіёлагі Йельскага ўніверсітэта (ЗША). Напэўна, нямногія аматары чытання ведаюць гэты факт, але ў тым, што яно пазітыўна адбіваецца на настроі і нават здымае стрэс, пераконваюцца на ўласным вопыце.

Наведваючыся ў цэнтральную раённую бібліятэку, найчасцей сустракаю там людзей пенсійнага ўзросту. Адзін з іх — Рамуальд Міхалевіч.

— Рамуальд Уладзіміравіч прыходзіць да нас часта і кожны раз бярэ цэлы стос кніг для сябе і для жонкі, — расказвалі супрацоўнікі бібліятэкі і паказалі апошнія запісы ў абаненцкіх картках. — У яго — «Атака по вертикали», «Волчья свадьба», «Ночной снайпер», «Потоп», «Человеческий фактор», «Два командира», «Освободитель», у яе — «Давай попробуем вместе», «Две половинки», «Наследие аристократки», «Крутой поворот», «Я там, где ты», «Рябиновый мёд», «Часовые любви».

Анна и Ромуальд Михалевичи любят коротать зимние вечера за чтением книг

Каб пагаварыць пра захапленне чытаннем, я завітала дадому да Міхалевічаў.

— А што пенсіянерам рабіць, як не чытаць? — смяецца Ганна Станіславаўна. — Часу на гэта хапае, тым больш зімой. Чытаючы, мы трэніруем памяць, узбагачаемся эмоцыямі, паглыбляемся ў роздум. Аўтараў шмат, падабаюцца не ўсе. Прыцягваюць творы, глыбокія па змесце. Раман аддае перавагу ваеннай тэматыцы, дэтэктывам, я люблю класіку, але і жаночымі раманамі не грэбую. А на днях з задавальненнем перачытала «Евгения Онегина» і зусім інакш, чым у маладосці, успрыняла яго.

Ганна Станіславаўна 34 гады адпрацавала ўрачом цэнтральнай раённай бальніцы. Яшчэ большы стаж у Рамуальда Уладзіміравіча, які працаваў у Пастаўскай друкарні. Ужо некалькі гадоў абое на пенсіі. Даўно выраслі дзеці. Сын Віктар, як і маці, стаў урачом. Да таго ж авалодаў англійскай, польскай, нямецкай мовамі і нават перакладае медыцынскую літаратуру з рускай мовы на англійскую. Дачка Анастасія стала дызайнерам.

— Так склалася, што нашы дзеці працуюць за мяжой, — расказвалі бацькі. — Безумоўна, сумуем, але пастаянна з імі на сувязі, яны прыязджаюць да нас, сын — і па тры разы на год. Вельмі любіць падарожжы, пабываў у 38 краінах. Толькі паспяваем сачыць за геаграфіяй яго паездак, а потым віртуальна вывучаем славутасці тых краін.

Гэта, як і кнігі, пашырае іх кругагляд. Такім чынам, нават знаходзячыся ў чатырох сценах дома, можна напаўняць свае дні не толькі звычайнымі гаспадарчымі справамі, але і новымі ведамі, пазітыўнымі эмоцыямі, трэніраваць памяць.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.