В Лынтупах прошёл велопробег «Марафон Победы», посвященный 77-й годовщине Победы

Общество

І боль, і гонар

6 мая ў Лынтупах быў арганізаваны велапрабег «Марафон Перамогі», прысвечаны 77-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У ім удзельнічалі наведвальнікі мясцовага аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Пастаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Яны праехалі да пахаванняў ахвяр вайны ў гарпасёлку, запалілі ў памяць пра іх свечкі і ўсклалі да помнікаў кветкі.

Мерапрыемства арганізавала спецыяліст аддзялення ТЦСАН па сацыяльнай рабоце Наталля Мільціна.

— Падчас веламарафону нашы наведвальнікі даведаліся шмат новага пра падзеі, якія адбываліся тут у гады Вялікай Айчыннай вайны: пра расстрэл мірных жыхароў, пахаванні ў гарпасёлку, яго вызваленне, — гаварыла Наталля Мільціна. — Пра ўсё гэта ўдзельнікам велапрабегу расказала наведвальніца аддзялення — настаўнік гісторыі са шматгадовым стажам, края­знаўца Міраслава Нячаева, за што ёй вялікая ўдзячнасць.

На жаль, дажджлівае надвор’е не дазволіла аб’ехаць усе пахаванні ў Лынтупах. Але эмоцый усё роўна засталося шмат. З аднаго боку, гэта моцны боль — за загінулых, за ўдоў і мацярок, якія не дачакаліся сваіх мужчын з перадавой. З іншага — радасць і гонар за свой народ, які вясной 1945-га прынёс доўгачаканую Перамогу. Мы памятаем пра яе самі і будзем заўжды расказваць наступным пакаленням лынтупчан.

Іна Сняжкова
Фота даслана ТЦСАН



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.