Руководство участка г. Поставы филиала «АТП №16» ответило на предложение Галины Герман

Общество

На сайце ПК быў змешчаны матэрыял «Поставчанка Галина Герман обратилась в «ПК» с предложением по усовершенствованию движения общественного транспорта», у якім яна унесла прапанову змяніць маршруты аўтобусаў №№2 і 3 з тым разлікам, каб яны даязджалі да малочнага завода. Публікацыю рэдакцыя накіравала кіраўніцтву ўчастка г. Паставы філіяла «АТП №16 г. Глыбокае».

У канцы мінула тыдня «ПК» атрымаў адказ за подпісам начальніка філіяла Сяргея Крыштафовіча. У ім паведамляецца, што прапанова разгледжана. Для гэтага была створана камісія ў складзе прадстаўнікоў АТП, аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі, аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама. Яна абследавала дарожныя ўмовы ўчастка вуліцы Крупскай (яе шырыня меншая за 7 метраў) і зрабіла выснову, што пры павароце аўтобуса направа (з вуліцы Кляра на вуліцу Крупскай) яго корпус часткова зойме левую паласу руху, што небяспечна для іншых удзельнікаў дарожнага руху. Ухіліць гэту нязручнасць можна толькі за кошт пашырэння дарогі. На канцавым прыпынку таксама трэба абуладкаваць адасобленую пляцоўку для развароту (без манеўравання) і адстою аўтобусаў, свабодную ад руху іншага транспарту, і прыпыначны пункт для высадкі і пасадкі пасажыраў.

Указаную дарогу абслугоўвае ўнітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальная гаспадарка. Калі гэта арганізацыя выканае неабходныя патрабаванні для бяспечнага руху маршрутнага аўтобуса, тады будзе магчыма скарэкціраваць і ўзгадніць графік руху аўтобусаў з Віцебскім абласным камунальным транспартным унітарным прадпрыемствам «Аператар перавозак».

Пад’езд да малочнага завода можна таксама ажыццявіць, калі пусціць аўтобус з вуліцы Савецкай па аб’язной дарозе. У такім выпадку без абслугоўвання застануцца пасажыры прыпыначных пунктаў «Сельгастэхніка», «Кляра-1» і «СШ №2». Але ёсць пэўны сацыяльны стандарт транспартнага забеспячэння. Згодна з тэхнічным кодэксам, адлегласць паміж прыпыначнымі пунктамі маршрутных транспартных сродкаў павінна складаць 350—600 метраў. Ад прыпынку «СШ №2» да малочнага завода — 550 метраў.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.