Фоторепортаж: Открытие выставки работ Бориса Бокши «Чорна-белыя вандроўкі»

Культура

Чорна-белыя вандроўкі

Так назваў сваю выставу беларускі мастак-графіст, ураджэнец Брэсцкай вобласці Барыс Бокша. Яе адкрыццё адбылося ў выставачнай зале палаца Тызенгаўзаў. На ёй прадстаўлена больш за 37 аўтарскіх работ, прычым на 6 з іх намаляваны пейзажы Пастаўшчыны. Карціны выкананы з неверагоднай дакладнасцю. І гэта невыпадкова: жыццё аўтара цесна звязана з медыцынай. У 1995 годзе ён стварыў і ўзначаліў кампанію «Беломнимед», якая сёння з’яўляецца найбуйнейшым пастаўшчыком стаматалагічных матэрыялаў і абсталявання на айчынны рынак.

Барыс шмат падарожнічае па Беларусі, фатаграфуе асаблівыя для яго мясціны, а зімовымі вечарамі пераўвасабляе іх у графічныя карціны. Галоўны матыў яго творчасці — беларускі пейзаж. Асобнае месца займаюць работы з выявамі славутасцяў краіны — Косаўскага палаца, капліцы ў Варажбітах, Пружанскага палацыка.

Першая персанальная выстава мастака адбылася ў 2006 годзе ў Палацы мастацтваў у Мінску. Таксама ён выстаўляўся за мяжой — у Браціславе, Будапешце і Берліне.

Што прывяло Барыса Бокшу ў Паставы? «Пастаўшчына для мяне ўжо крыху родная. У вёсцы Роскаш маю сваё лецішча, дзе я і мае дзеці любім адпачываць, бываем тут часта, — дзяліўся ён на адкрыцці экспазіцыі. — Магу з упэўненасцю сказаць, што па прыгажосці, краявідах і ландшафце гэта адзін з найпрыгажэйшых куточкаў у краіне».

Тэкст і фота Крысціны Рубель



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.