Новый инфокиоск появился на крыльце ЦБУ №17 ОАО «Белагропромбанк» по ул. Юбилейной

Важное Общество

Новы інфакіёск ўстанавілі ў панядзелак на ганку ЦБП №17 ААТ «Белаграпрамбанк» па вуліцы Юбілейнай у Паставах.

Зроблена гэта для зручнасці кліентаў. Цяпер, каб правесці тую ці іншую аперацыю, ім не трэба звяртацца да банкаўскіх работнікаў і падстройвацца пад рэжым работы ўстановы. Працуе інфакіёск кругласутачна. У ім можна аплаціць любую паслугу праз АРІП, перавесці грошы з карты на карту, пагасіць крэдыт або папоўніць уклад, а таксама праверыць баланс свайго рахунка. Дзякуючы функцыі кэш-ін, унесці плату магчыма наяўнымі грашыма праз купюрапрыёмнік. Аналагічна і пакласці грошы на карту. Прычым для яе папаўнення інфакіёск прымае не толькі беларускія, але і расійскія рублі, долары ЗША і еўра.

Важна памятаць, што рэшту аўтамат не дае і манеты не прымае. Таму з сабой кліентам неабходна мець купюры ў патрэбнай колькасці. Акрамя таго, як і ў банкамаце, у інфакіёску можна ажыццяўляць бескантактныя аперацыі, толькі прыклаўшы да спецыяльнага знака сваю карту.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.