Учащаяся СШ №1 Виктория Зеленкевич приняла участие в интеллектуальном шоу «Я знаю!»

Важное Образование

10 мая на тэлеканале «Беларусь 1» паказалі заключную гульню 8-га сезона інтэлектуальнага шоу для школьнікаў «Я знаю!». У фінале сярод 11-класнікаў сустрэліся 12 найлепшых вучняў з розных куткоў рэспублікі, якія выйшлі пераможцамі і набралі найбольшую колькасць балаў у паўфінальных гульнях у сваёй паралелі. Сярод удзельнікаў фіналу была і наша зямлячка — навучэнка пастаўскай СШ 1 Вікторыя Зелянкевіч. Яна змагла прайсці тры туры і выбыла, калі да паядынка за званне пераможцы заставаліся два крокі. Пасля тэлеэфіру карэспандэнт «ПК» сустрэлася з дзяўчынай, каб распытаць яе пра ўдзел у праекце і далейшыя планы.

Учащаяся СШ №1 Виктория Зеленкевич приняла участие в интеллектуальном шоу «Я знаю!»

Учащаяся СШ №1 Виктория Зеленкевич приняла участие в интеллектуальном шоу «Я знаю!»— Вікторыя, гэты навучальны год для цябе вельмі насычаны і, напэўна, няпросты — усё ж выпускны клас.

— Так. Але я не магу сказаць, што ён асабліва цяжкі. Такімі ж былі 9 і 10 класы. Што да самых значных падзей, то ў верасні я трэці раз з’ездзіла ў Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк на змену па напрамку «Архітэктура і дызайн», каб атрымаць рэкамендацыю для паступлення ў ВНУ. Упершыню ў тэхнапарку пабывала ў 9 класе. Затым трапіла туды ў 10-м, пасля чаго займалася дыстанцыйна — працавала над уласным праектам. Кропку ў ім паставіла гэтай восенню. Пазней удзельнічала ў раённым і абласным этапах рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, дзе заваявала дыпломы І ступені. 17 лютага — у здымках паўфінала, а 23 сакавіка — фінала праекта «Я знаю!». Паралельна з гэтым рыхтавалася да заключнага этапа алімпіяды і выпускных экзаменаў.

Учащаяся СШ №1 Виктория Зеленкевич приняла участие в интеллектуальном шоу «Я знаю!»— Ведаю, што ты даўно і паспяхова выступаеш на алімпіядзе па роднай мове, летась была ўдастоена дыплома ІІІ ступені на «рэспубліцы». А ў «Я знаю!» раней прымала ўдзел?

— Гэта была першая спроба, і, як аказалася, удалая. Паўдзельні­чаць у праекце мне прапанавала намеснік дырэктара школы па вучэбнай рабоце Наталля Юр’еўна Ярынская. Я паспяхова прайшла адбор, але вялікіх планаў на гульню не строіла. Да паўфіналу асабліва не рыхтавалася. Вывучыць і ведаць абсалютна ўсё немагчыма, разлічвала на свае веды, бо ў мяне добры атэстат. Пагартала толькі падручнікі па хіміі і біялогіі — па гэтых прадметах я крыху слабейшая, чым па астатніх, — а таксама ўзгадала асноўныя гістарычныя па­дзеі. На запіс праграмы ў Мінск ехала, хутчэй, пазнаёміцца з тэлевізійнай «кухняй». Цікава было ўбачыць, як здымаецца тэлеперадача, як усё адбываецца знутры, а не тое, што паказва­юць у эфіры.

Учащаяся СШ №1 Виктория Зеленкевич приняла участие в интеллектуальном шоу «Я знаю!»— Ці ставіла сабе нейкую планку перад гульнёй?

— Мэты перамагчы не было. Хацелася апраўдаць спадзяванні настаўнікаў, не выбыць пасля першага тура. Рада, што дайшла да апошняга і заняла другое месца. Пра тое, што буду ўдзельнічаць у фінале, даведалася адразу пасля здымкаў. За сцэнай сказалі: у мяне дастаткова балаў для таго, каб трапіць туды. Гэта была ўжо трэцяя паўфінальная гульня сярод 11-класнікаў, і ў агульным рэйтынгу я займала даволі высокую пазіцыю.

Учащаяся СШ №1 Виктория Зеленкевич приняла участие в интеллектуальном шоу «Я знаю!»— А як рыхтавалася да фіналу? Увогуле, наколькі складаным ён быў для цябе?

— У паўфінале я ўбачыла, якія тэмы трэба падцягнуць, і пастаралася ўдзяліць ім увагу. Хоць падрыхтоўку да здымкаў прыйшлося сумяшчаць з падрыхтоўкай да заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды — на яе адправілася прама з тэлевізійнай студыі. Па ўзроўні складанасці абедзве гульні былі прыблізна аднолькавыя. У фінале пытанні першага тура мне падаліся больш складанымі, чым у паўфінале. А вось другі тур, наадварот, аказаўся лягчэйшым. Таксама як і трэці. У ім не было пытанняў, на якія я не ведала адказаў. Проста не паспявала націснуць кнопку раней за сапернікаў. На працягу ўсёй гульні я старалася адказваць максімальна хутка. З-за спешкі раз ці два дала няправільны адказ, націснуўшы не тую кнопку, і страціла некалькі балаў.

Учащаяся СШ №1 Виктория Зеленкевич приняла участие в интеллектуальном шоу «Я знаю!»— Расстроілася, што не трапіла ў суперфінал?

— Не. Прыемна было пагуляць з годнымі сапернікамі, пагутарыць з імі без камер: у студыі сабраліся найлепшыя 11-класнікі Беларусі, якія маюць шырокі кругагляд і з’яўляюцца цікавымі суразмоўцамі. Я хацела зноў трапіць у трэці тур, паколькі з ім былі праблемы ў паўфінале, і ў мяне гэта атрымалася.

Учащаяся СШ №1 Виктория Зеленкевич приняла участие в интеллектуальном шоу «Я знаю!»— Як ацанілі настаўнікі тваё выступленне?

— На працягу ўсіх этапаў мяне суправаджала настаўніца геаграфіі Ірына Мікалаеўна Козіч. Падчас гульні яна перажывала, напэўна, больш, чым я сама, і радавалася таксама больш. Яе падтрымка была вельмі адчувальнай. За гэты год Ірына Мікалаеўна стала па-сапраўднаму блізкай для мяне. Пад яе кіраўніцтвам я пісала даследчую работу, з якой выступала на рэспубліканскай навуковай канферэнцыі навучэнцаў і заваявала дыплом ІІІ ступені.

Пасля здымкаў фіналу адразу патэлефанавала свайму класнаму кіраўніку Галіне Гжаславаўне Іжмайловіч і паведаміла пра вынік. Яна расказала іншым настаўнікам. І, сядаючы ў цягнік на Гомель, я стала атрымліваць ад іх віншаванні з удалым выступленнем.

Учащаяся СШ №1 Виктория Зеленкевич приняла участие в интеллектуальном шоу «Я знаю!»— Зусім хутка ты развітаешся са школай і настаўнікамі. Што адчуваеш цяпер?

— Вялікую ўдзячнасць кожнаму за веды, якія мне далі. Мае поспехі — іх заслуга. Пакуль я не вельмі ўсведамляю тое, што давядзецца развітвацца і 1 верасня больш не пераступлю парог роднай школы, не ўбачу любімых педагогаў і аднакласнікаў. Наперадзе вучоба ва ўніверсітэце — а паступаю я ў БНТУ на архітэктурны факультэт. Амаль упэўненая, што стану яго студэнткай. Бо, маючы рэкамендацыю з тэхнапарка, не трэба здаваць профільныя экзамены, дастаткова прайсці гутарку па матэматыцы.

Мара стаць архітэктарам з’яві­лася пасля першай паездкі ў тэхнапарк, і я настойліва іду да яе на працягу трох гадоў. У будучым хачу працаваць на карысць роднай краіны, рабіць яе яшчэ прыгажэйшай. Ну а пакуль, як і ў школе, збіраюся засяродзіцца на вучобе.

— Не сумняваюся, што ўсё ў цябе атрымаецца. Шчаслівай дарогі ў дарослае жыццё!

Гутарыла Алена Шапавалава
Фота даслала  Вікторыя Зелянкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.