Двух дипломов I степени удостоена исследовательская работа 11-классника Воропаевской СШ Станислава Гарного

Важное Образование

Двух дыпломаў І ступені ўдастоена даследчая работа 11-класніка Варапаеўскай СШ Станіслава Гарнага «Картаграфічная інтэрпрэтацыя комплекснага географа-краязнаўчага даследавання насельніцтва Пастаўскага раёна». У студзені яна атрымала найвышэйшую ацэнку на рэспубліканскай канферэнцыі «Першы крок у навуку», арганізаванай НАН Беларусі з мэтай уцягнення школьнікаў у навукова-даследчую дзейнасць. А 20 лютага прызнана найлепшай у рэспубліканскім конкурсе работ даследчага характару (канферэнцыі) навучэнцаў у секцыі «Геаграфія ХХІ стагоддзя: погляд юнага даследчыка».

Геаграфічным краязнаўствам Станіслаў займаецца з 10 класа пад кіраўніцтвам свайго бацькі — настаўніка геаграфіі Аляксандра Гарнага. Год назад даследаваў дэмаграфічнае развіццё насельніцтва нашага раёна падчас пандэміі COVID-19. Актуальная тэма працы не засталася незаўважанай на абласным і рэспубліканскім конкурсах даследчых работ школьнікаў, дзе яе аўтар стаў пераможцам.

Двух дипломов I степени удостоена исследовательская работа 11-классника Воропаевской СШ Станислава Гарного

— У гэтым навучальным годзе мы вырашылі паглыбіцца ў дэмаграфію: даследаваць палавую і ўзроставую структуру насельніцтва Пастаўшчыны і паглядзець, як яно размеркавана па тэрыторыі раёна ў разрэзе кожнага сельсавета, — расказваў Аляксандр Гарны. — У выніку стварылі атлас насельніцтва раёна. Вялікую дапамогу ў яго падрыхтоўцы і зборы інфармацыі аказаў намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург. Складзеныя намі карты сельсаветаў зараз размешчаны на сайце раённага выканаўчага камітэта, а сама работа рэкамендавана для правядзення заняткаў па геаграфіі Беларусі.

Першай абкаткай даследавання стала раённая канферэнцыя школьнікаў «Глорыя». Там работа Станіслава атрымала дыплом І ступені. Затым была абласная «Эўрыка», якая прынесла дыплом ІІ ступені. А ўслед за ёй — перамога на рэспубліканскай канферэнцыі «Першы крок у навуку».

— У секцыі «Краязнаўства», дзе я выступаў, былі прадстаўлены 32 работы, амаль усе — па гісторыі, — дзяліўся Станіслаў. — У журы сядзелі тры кандыдаты гістарычных навук, якія працу­юць у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. І сярод усіх работ яны вылучылі маю, якая больш звязана з геаграфіяй, чым з гісторыяй.

Высока ацанілі працу школьніка і яго навуковага кіраўніка і вядучыя выкладчыкі факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ. Яны слухалі даклады ўдзельнікаў рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару ў секцыі «Геаграфія ХХІ стагоддзя: погляд юнага даследчыка». Ацэньвалі не толькі якасць прэзентацыі работы, але і публіч­насць выступлення, уменне аўтара весці дыскусію, адказваючы на зададзеныя пытанні. Па ўсіх трох крытэрыях Станіслаў аказаўся на вышыні. Да слова, з 29 работ, прадстаўленых у гэтай секцыі, 3 былі навучэнцаў устаноў адукацыі Віцебскай вобласці. І ўсе яны атрымалі дыпломы.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.