С букетом дипломов вернулись с литературного форума поставские поэтессы Ольга Лисицкая и Марина Коваленок

Важное Культура

V літаратурны форум «Цэнтр Еўропы» праходзіў у Полацку ў рамках святкавання 1160-годдзя горада. Адзін з яго партнёраў — Саюз пісьменнікаў Беларусі. Форум стартаваў у сярэдзіне лютага. На першым яго этапе — у інтэрнэт-конкурсе — удзельнічала 129 паэтаў і празаікаў з Беларусі, Расіі, Казахстана, іншых краін. Даслалі свае творы і тры пастаўскія паэтэсы: Марына Трушына, Вольга Лісіцкая і Марына Кавалёнак. Дзве апошнія выйшлі ў фінал.

А ў фінале — зноў конкурсы: у намінацыях «Памяць народа — адзінства краіны», «Мовай Я. Купалы і Я. Коласа», «Паэт-артыст», на прыз глядацкіх сімпатый і іншыя. Вольга Лісіцкая адзначана ажно чатырма дыпломамі. Асабліва каштоўным для сябе яна лічыць дыплом за 3-е месца ў намінацыі «Мовай Я. Купалы і Я. Коласа». Вольга пакарыла гледачоў не толькі сваёй паэзіяй, але і артыстычнасцю, гумарам. Марына Кавалёнак прывезла дыплом фіналіста ў такой жа намінацыі. Членаў журы і ўсіх прысутных уразіў і яе верш «Фотаздымак ваенных гадоў», прысвечаны памяці бацькі. Аўтар прачытала яго асабліва прачулена.

Гэтай вясной у творчым жыцці Марыны адбылася яшчэ адна важная падзея: падборка яе вершаў увайшла ў літаратурна-мастацкі альманах «Созвездие», выдадзены ў Гродне. У красавіку яна ўдзельнічала ў прэзентацыі альманаха, якая праходзіла ў бібліятэцы імя Я. Купалы ў Мінску. Там жа атрымала запрашэнне стаць сааўтарам чарговага альманаха.

Што да форуму «Цэнтр Еўропы», то, як прызналіся паэтэсы, ён пакінуў у іх найлепшыя ўражанні, падарыў знаёмствы з цікавымі людзьмі (у ім удзельнічалі прадстаўнікі з Мінска, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Самары, Кемерава і іншых гарадоў), натхніў на далейшую творчасць.

Акрыленыя паездкай, нашы зямлячкі вырашылі стварыць у Паставах літаратурнае аб’яднанне творчых людзей, якія пішуць вершы. Нумары тэлефонаў для зацікаўленых: 8 (029)817-42-48 (Марына), 8 (029)711-64-71 (Вольга).

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.