Семья Королёнок — на 1-м месте в номинации «За сохранение семейных традиций» в конкурсе «Властелин села»

Главное Общество

Наймацнейшыя традыцыі – у Каралёнкаў

Андрэю і Кацярыне Каралёнкам, якія прадстаўлялі наш раён на абласным этапе конкурсу «Уладар сяла» ў Верхнядзвінску, прысуджана 1-е месца ў намінацыі «За захаванне сямейных традыцый». Канкурсанты падзяліліся сваімі ўражаннямі.

— У абласным этапе конкурсу ўдзельнічала 15 самых актыўных, ініцыятыўных сем’яў з Віцебскай вобласці, — расказвалі Кацярына і Андрэй. — Афіцыйнае адкрыццё адбылося ў мясцовым Цэнтры культуры і народнай творчасці. Затым шэсце накіравалася ў гарадскі сквер. Там адбыўся мітынг, прысвечаны пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Сам конкурс складаўся з некалькіх заданняў. Мужчыны на хуткасць трымерам абкошвалі газон, спавівалі дзіця, жанчыны забівалі цвікі… Хатнім заданнем было спячы каравай і сплесці вянок. Разам жонкі з мужамі стралялі па мішэні, смажылі дранікі на калодзе, расказвалі пра свае сем’і, падвор’і, сямейныя традыцыі.

Бязмежна ўдзячныя групе падтрымкі ў складзе старшыні Валкоўскага сельскага Савета Таісіі Баторы, першага сакратара райкама БРСМ Кацярыны Малевіч, галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталлі Субко, прадстаўнікам Юнькаўскага сельскага Дома культуры, нашым мамам.

Пераможцы былі ў кожным выпрабаванні. Журы высока ацаніла сямейныя традыцыі Каралёнкаў. А на рэспубліканскім этапе ў Александрыі Віцебскую вобласць прадставяць глыбачане — Дзмітрый і Вікторыя Дундары.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.