Дипломы и слова благодарности получили от областного профсоюза работников АПК механизаторы Поставщины

Сельское хозяйство

Дыпломы і словы падзякі атрымалі ад абласнога прафсаюза работнікаў АПК механізатары раёна, якія на вясенніх палявых работах дабіліся найвышэйшых паказчыкаў.

На парадку дня ў хлебаробаў — жніво. Уладзімір Скавародка з ААТ «Навасёлкі-Лучай» ва ўборцы зерневых і зернебабовых не ўдзельнічае: ён падвозіць кармы да жывёлагадоўчых ферм. Але ў тым, што навасёлкаўскія палі радуюць добрым ураджаем, — і яго вялікая заслуга. Вясной і восенню Уладзімір уносіў мінеральныя ўдабрэнні пад сяўбу яравых і азімых, затым падкормліваў пасевы. За сезон гэту работу праводзіць на 5 000 гектараў і больш.

Яго старанне не застаецца не заўважаным кіраўніцтвам гаспадаркі. А на днях падзякаваць Уладзіміру Скавародку за добрасумленную працу прыехалі галоўны спецыяліст абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Маргарыта Іванчанка і тэхнічны інспектар па ахове працы Яўгеній Зуй, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК нашага раёна Васілій Катовіч.

Узнагароду ад Маргарыты Іванчанкі атрымаў Ула­дзімір Скавародка

— Усе віды работ у полі — і падобныя паміж сабой, і адрозніваюцца, — гаварыў Уладзімір Скавародка, прымаючы падарункі. — Але да кожнага патрэбны адказны падыход. Толькі ў такім выпадку ланцужок сельгасработ будзе трывалым, а ўраджай — высокім. Тут важныя некалькі фактараў, у тым ліку спраўная тэхніка і добрае надвор’е.

— І майстэрства хлебаробаў! Такіх, як вы, Уладзімір Іосіфавіч, — дадала Маргарыта Іванчанка. — Дзякуй за нястомнасць, добрасумленнасць. Жадаем і надалей быць у лідарах. А таксама — моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту!

Яўгеній Зуй прайшоў па мехмайстэрнях, азнаёміўся з умовамі работы механізатараў, пацікавіўся забяспечанасцю іх спецвопраткай, сродкамі індывідуальнай аховы.

Аляксандра Аліноўскага з Пастаўскага льнозавода прадстаўнікі прафсаюза віншавалі ў полі каля Шчотак, дзе механізатар церабіў лён. Дыплом і словы шчырай падзякі ён заслужыў за вялікі аб’ём работ, выкананы на сяўбе паўночнага шоўку. Шмат старання прыклаў да таго, каб даўгунец вырас добры.

Дыпломы, падарункі, грашовыя прэміі і ўвага з боку прафсаюза стануць стымулам да старання і новых поспехаў.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.