Фоторепортаж: Как в Поставах отпраздновали Купалье (+видео)

Главное Культура

У купальскую ноч усё вакол набывае чароўную моц

На хвалістым узвышшы гарбаркі, у старажытным варапаеўскім парку, на дунілавіцкім беразе ракі Заражанкі, каля Эйфелевай вежы ў Парыжы і ў многіх іншых месцах Пастаўшчыны чароўнай ночкаю купальскай гарэла вогнішча, гучалі народныя песні, ладзіліся гульні, вадзіліся карагоды.

А перад гэтым дзяўчаты плялі вянкі з палявых кветак, хлопцы рыхтавалі галоўны атрыбут містычнага народнага свята — вогнішча. Усе былі ў прадчуванні цуда, у якое верылі нашы продкі, лічачы гэту ноч асаблівай. Купальскія традыцыі ўвабралі ў сябе элементы язычніцкай і хрысціянскай культур. Некаторыя абрады дайшлі да сённяшняга дня, іншыя засталіся толькі ва ўспамінах нашых бабуль і дзядуляў.

Галоўнае ўпрыгажэнне свята — Купалінка са сваімі сяброўкамі. Пава­дзіўшы карагоды, наспяваўшыся, яны спускаліся да вадаёма, пускалі вянкі па вадзе, варожачы: калі ён прыплыве да берага, то замуж дзяўчына выйдзе за мясцовага хлопца, калі ж адплыве далёка — жаніх будзе здалёк.

Аматары актыўнага адпачынку рознага ўзросту ў гэты вечар выключалі тэлевізары, адрываліся ад смартфонаў і спяшаліся туды, адкуль лілася музыка. І кожны знаходзіў штосьці цікавае для сябе. Адны ўдзельнічалі ў забавах, другія танцавалі пад народныя мелодыі, трэція шукалі папараць-кветку. І ўсе разам акуналіся ў казачную атмасферу купальскай ночы, якая, згодна з павер’ем, збліжае тых, каму суджана быць разам.

Больше фото в группах в Одноклассниках и ВКонтакте

Анна Анішкевіч
Фота і відэа Наталлі Налей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.