11 марта прошёл I открытый районный конкурс юных баянистов и аккордеонистов

Культура

11 сакавіка ў канцэртнай зале Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза гучалі вальсы, сюіты, полькі, менуэты, аўтарскія і рускія народныя песні. Тут праходзіў І адкрыты раённы конкурс юных баяністаў і акардэаністаў.

Прадэманстраваць сваё майстэрства ігры на названых інструментах і пазмагацца за галоўны прыз сабраліся юныя выканаўцы не толькі з Пастаў, Варапаева, Лынтуп і Навасёлак. Прыехалі таксама навучэнцы школ мастацтваў з Докшыц, Браслава, Шаркаўшчыны, Бягомля. Удзельнікі спаборнічалі ў дзвюх намінацыях: «Сола» і «Ансамблі», выконваючы па два рознахарактарныя творы. У кожнай намінацыі іх падзялілі на тры ўзроставыя групы: малодшую (да 11 гадоў уключна), сярэднюю (да 13 гадоў уключна) і старэйшую (да 15 гадоў і старэйшыя). Артыстызм і выразнасць ігры канкурсантаў ацэньвала кампетэнтнае журы ў складзе выкладчыкаў Наваполацкага дзяржаўнага музычнага каледжа.

11 марта прошёл I открытый районный конкурс юных баянистов и аккордеонистов

Але гэта было крыху пазней. Перад пачаткам музычных баталій навучэнцаў і іх педагогаў вітала начальнік аддзела культуры райвыканкама Ірына Лойка. Яна пажадала ўсім удзельнікам натхнення, асалоды ад выступлення на сцэне і перамогі. Няхай не ў конкурсе, а над сабой і тымі творамі, якія будуць выконваць.

11 марта прошёл I открытый районный конкурс юных баянистов и аккордеонистов

З прывітальным словам да канкурсантаў звярнуўся таксама старшыня журы — старшыня цыклавой камісіі па спецыяльнасці «Баян, акардэон» НДМК Аляксандр Казарэўскі. Ён выказаў упэўненасць у тым, што ў зале сабраліся найлепшыя юныя выканаўцы, а таму выбраць пераможцаў будзе няпроста, і паабяцаў годна і справядліва ацаніць выступленне кожнага ўдзельніка.

11 марта прошёл I открытый районный конкурс юных баянистов и аккордеонистов

У выніку так і атрымалася. Лаўрэацкіх дыпломаў журы не пашкадавала, прысудзіўшы вялікую колькасць прызавых месцаў. Многія з іх раздзяліла паміж некалькімі выканаўцамі. У лік прызёраў трапіла шмат прадстаўнікоў Пастаўскай і Варапаеўскай дзіцячых школ мастацтваў, іх лынтупскага і навасёлкаўскага філіялаў. Нашаму ж канкурсанту дастаўся і Гран-пры. Яго ўладальнікам стаў навучэнец Пастаўскай ДШМ імя А. Тызенгаўза Антон Зарэцкі, чыім педагогам з’яўляецца Вікторыя Кірплюк.

Разам з дыпломам Антон атрымаў грашовы прыз, шкляную статуэтку з назвай конкурсу і падарунак ад Пастаўскага малочнага завода. Не засталіся без падарункаў ад спонсараў — Цэнтра друку і капіравання ТАА «Митаро» і малаказавода — і іншыя прызёры. Педагогам, якія іх падрыхтавалі, уручылі Падзякі аргкамітэта конкурсу.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.