21 августа на рынке Поставского филиала Витебского облпотребобщества работал школьный базар

Образование

Па абноўкі і «канцылярыю» – чэргі

21 жніўня. Перадапошняя перад новым навучальным годам кірмашовая нядзеля. Таму на рынку Пастаўскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства асабліва ажыўлена ля палатак з таварамі школьнага асартыменту. Звяртаю ўвагу на надпіс на адной з іх: «ОАО «Знамя индустриализации», а крыху ніжэй — «Скидки 20—80%». Безумоўна, гэта прываблівае пакупнікоў. І іх тут шмат.

Прашу падзяліцца ўражаннямі жыхарку райцэнтра Дзіяну Пухальскую, якая набывае абноўкі для сваіх дачок — шасцікласніцы Караліны і трэцякласніцы Васілісы. «І я, і дзяўчынкі вельмі задаволеныя пакупкамі, — адказвае жанчына. — Рэчы якасныя і зусім недарагія».

Сям’я Марыны і Уладзіміра Шырневічаў з вёскі Лучай, у якой трое школьнікаў закуплівае канцтавары

— Мы прывезлі сюды свой тавар па просьбе райвыканкама, — расказвала пазней прадстаўнік ААТ «Знамя индустриализации» Святлана Маркава. — У асартыменце для дзяўчынак — жакеты, спаднічкі, сарафаны, сукенкі; для хлопчыкаў — камізэлькі, штаны, пінжакі, касцюмы. Цэны даступныя. Напрыклад, спаднічка каштуе 8—19 рублёў, штаны — 6—15, жакет — 10 рублёў 63 капейкі. Прапануем таксама адзенне для дарослых: курткі, касцюмы, камізэлькі, плашчы, спадніцы, штаны. Пакупнікоў шмат. У Паставах мы гандлюем першы раз, але не апошні. Будзем прыязджаць.

Прадстаўнік ААТ «Знамя индустриализации» Святлана Маркава прапануе адзенне Караліне і Васілісе Пухальскім

У індывідуальнага прадпрымальніка Марыны Ляўко багаты выбар «канцылярыі» і школьных прылад, пачынаючы ад ластыкаў тачылак, алоўкаў і заканчваючы гатавальнямі. Тыя, хто набываў тавару больш чым на 25 рублёў, атрымліваў 10-працэнтную скідку на ўсю суму пакупкі. Прапаноўвалі канцтавары і яшчэ некалькі прадпрымальнікаў, а таксама наш універмаг. І амаль усюды ствараліся чэргі. Мнагалюдна было таксама ля палаткі з дзіцячым абуткам. Яно і не дзіўна: час прыспешвае быць гатовымі да школы.

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.