Этим летом технология GPON пришла на смену медным линиям электросвязи в частном секторе Постав

Общество

Дзеля якасці паслуг этым летам тэхналогія GPON прыйшла на змену медным лініям па новых адрасах прыватнага сектара Пастаў. Не заўважыць, як актывізаваліся работы па пракладцы оптавалаконнага кабелю, было немагчыма, бо вядуцца яны не толькі на ўскраінах горада, але і ў цэнтры.

Пра маштабную мадэрнізацыю сеткі электрасувязі ў райцэнтры «ПК» пісаў ужо неаднойчы. Распачалася яна 8 гадоў таму. Першымі перавагу новай тэхналогіі ацанілі жыхары шматпавярховак, а затым і прыватнага сектара. Прыйшло оптавалакно і да юрыдычных асоб. Зараз у райцэнтры ім ахоплена больш за 6 000 абанентаў. У хуткім часе іх колькасць павялічыцца домаўладальнікамі па вуліцах Вакзальнай, Гагарына, Заслонава, Кірычука, Я. Коласа, Чырвонаармейскай, Крупскай, Набярэжнай, Піянерскай, Працоўнай, а таксама па вуліцах Партызанскай, Школьнай, Я. Купалы і аднайменных завулках. Менавіта тут мяняюць кабель падрадныя арганізацыі ТАА «Тэлекамсувязьбуд» і ААТ «Мінсктэлекамбуд», якія выйгралі тэндар на выкананне работ. Асноўная мэта абнаўлення — паляпшэнне якасці і пашырэнне пераліку існуючых паслуг.

— Хуткасць доступу ў інтэрнэт да 200 Мбіт/с, высокая якасць традыцыйнай тэлефоннай сувязі і трансляцыі тэлекантэнту, відэакантроль і мноства дадатковых сэрвісаў — асноўныя перавагі, якія забяспечыць абаненту новая тэхналогія, — канстатуе спецыяліст па продажы Пастаўскага ўчастка электрасувязі РУП «Белтэлекам» Аляксандр Зубко. — Мадэрнізацыю сеткі электрасувязі наша прадпрыемства робіць за кошт уласных сродкаў. Што да абсталявання, з дапамогай якога можна падключыцца да паслуг, то і выдача, і выкарыстанне яго на працягу дзеяння дагавора для абанента — бясплатныя.

Замену кабелю па названых адрасах плануецца завяршыць к канцу верасня.

Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.