Приятный сюрприз получили от руководства молочного завода комбайнеры-тысячники хозяйств агропромышленного объединения

Важное Сельское хозяйство

— Сёлетняе жніво для Андрэя Сакалова і Васілія Чабуранава, якія працуюць на камбайнах New Holland, пайшло не па плане, — расказвала намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце завода Аляксандра Гайлеўская. — Камбайн Андрэя зламаўся ледзь не на першых гектарах, і прыйшлося чакаць, пакуль прывязуць запчастку. Васілій спачатку ўбіраў азімы рапс у ААТ «Янавіца-агра», а затым пераехаў на збожжавыя ў Камаі. Гэтым часам камбайнеры «Камайскага» Вадзім Дуброўскі, Мікалай Махонь і Уладзімір Карыцька першымі з гаспадарак аб’яднання намалацілі па 1 000 тон. Такога ж намалоту дасягнуў і Андрэй Галінскі з Дунілавіч. Вырашылі іх заахвоціць.

Канстанцін Гайлеўскі дзякуе за працу Васілію Чабуранаву

Камайскія тысячнікі ў аўторак убіралі ячмень каля Гейбавіч. Працавалі на розных участках, а на абед сабраліся на адным полі. Тут і прымалі віншаванні. Граматы, грашовыя прэміі, падарункі ў выглядзе набору сыроў, шыкоўныя букеты героям жніва ўручылі Аляксандра Гайлеўская, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Наталля Грынько, намеснік дырэктара па будаўніцтве і тэхнічных пытаннях прадпрыемства Сяргей Шубелька. Дырэктар Канстанцін Гайлеўскі ў той дзень быў на нарадзе ў аблвыканкаме, таму перадаў тысячнікам шчырыя словы падзякі за адда­насць хлебаробскай справе.

З падарункамі — Уладзімір Карыцька і Мікалай Махонь

— Вельмі прыемна! — гаварылі механізатары. — Дзякуй вялікі! Кіраўніцтва аграпрамысловага аб’яднання аказвае нам адчувальную дапамогу тэхнікай, бо зямель у нас многа, і трэба, каб яны не пуставалі. Заслуга ў тысячным намалоце не толькі наша, а ўсіх, хто на працягу года працаваў на ўраджай: рыхтаваў глебу, уносіў удабрэнні, сеяў, апрацоўваў пасевы супраць пустазелля. Збожжавыя сёлета раду­юць: толькі пшаніцы кожны з нас намалаціў 700 тон!

Андрэй Галінскі з СП «Дунілавічы-агра» на апошніх гектарах дажынаў ячмень (гаспадарка ў аўторак завяршыла ўборку зерневых). У полі і прымаў віншаванні ад прадстаўнікоў малочнага завода. Напярэдадні за работу яму падзякавала кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства і райкам прафсаюза работнікаў АПК.

Андрэй Галінскі прымае віншаванні ад Аляксандры Гайлеўскай, Наталлі Грынько і Сяргея Шубелькі

— Даўно не было ў мяне тысячнага намалоту, — гаварыў Андрэй. — Удалося гэта дзякуючы таму, што сёлета лепш урадзілі збожжавыя. Іх намалацілі на 1 300 тон больш, чым летась.

Курапольцы ў чацвер убіралі каля Дубраўкі. На палях гэтай гаспадаркі па 1 000 тон намалацілі мясцовы камбайнер Андрэй Палітыка і Мікалай Адынец з малаказавода. На перавозцы збожжа шосты год тут дапамагае Часлаў Рагіня з ДРБУ-132. І на яго рахунку ёсць тысяча. Усе яны атрымалі падарункі ад дырэктара малочнага завода Канстанціна Гайлеўскага, старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Васілія Катовіча і, вядома ж, ад кіраўніка сельгаспрадпрыемства Васілія Касцяня.

Курапольскія тысячнікі

У чарговы раз пакарыўся тысячны намалот і Васілію Чабуранаву.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.