В ОАО «Новоселки-Лучай» появились первые тысячники — комбайнеры Виктор Рогов и Артур Вартазарян

Сельское хозяйство

Нялёгка тысяча далася

У ААТ «Навасёлкі-Лучай» жніво стартавала на вайцяхоўскіх землях. А яны гліністыя. Прайшоў дождж — і пачаліся праблемы. З-за таго, што тэхніка буксавала, нерваваліся камбайнеры. За дзень кожны з іх намалочваў не больш за 20 тон. Тым не менш 1 000 гектараў азімай пшаніцы, якая там расла, убралі. Калі пераехалі на іншыя палі, настрой палепшыўся. Нарэшце з’явіліся першыя тысячнікі. Сярод камбайнераў гэта Віктар Рогаў і Артур Вартазаран.

Віктар Рогаў

Віктар у панядзелак убі­раў ячмень каля Цешалава.

— Здавалася б, надвор’е стаіць сухое, а тысяча ўсё роўна далася нялёгка, — дзяліўся ён. —  Я 14-ы сезон убіраю, і кожны складаны па-свойму.

Артура сустрэлі ў пачатку зжатага поля каля Калінаўкі.

Артур Вартазаран

— Невялікая паломка, — засмучана тлумачыў камбайнер. — Чакаю дапамогі. Наша сэрвісная служба акажа ўсе паслугі прама на месцы.

Пакуль тысячнік прымаў віншаванні ад райкама прафсаюза работнікаў АПК, у поле прыехалі галоўны інжынер гаспадаркі Яўгеній Вішнеўскі і газазваршчык Генадзій Мацур. Няспраўнасць хутка ўхілілі — і Артур зноў уключыўся ў работу.

Вадзіцель Генадзій Літвіновіч адвозіў збожжа ад камбайнаў, якія ўбіралі каля Ліпаўкі.

Генадзій Літвіновіч

— Дзякуючы ГАЗу-САЗу перавёз тысячу, — спісвае дасягненне на тэхніку ва­дзіцель. — Машыну атрымаў 4 гады таму. Летась да 1 000 не хапіла 20 тон. Сёлета кампенсую недабор.

ААТ «Навасёлкі-Лучай» ад фінішу ўборкі аддзяля­юць каля 700 га. Ураджайнасць добрая, таму тысяча павінна пакарыцца яшчэ некалькім камбайнерам і вадзіцелям.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.