Калі жывёла забяспечана якаснымі кармамі, тады ўдаецца дабівацца высокіх надояў і прываг, а жывёлаводы могуць разлічваць на добрую заработную плату. Гэта разумеюць на Пастаўскім малочным заводзе, у якога ёсць свая малочнатаварная ферма ў Юньках. Там утрымліваецца 678 галоў, у тым ліку 386 кароў. Ад кожнай з пачатку года атрымалі ў сярэднім 4 576 літраў малака. Штодня на перапрацоўку адпраўляюць амаль 6 000 кг. Усё малако — сортам «экстра».
Нарыхтоўка кармоў на будучую зімоўку працягваецца. Перавагу аддаюць сенажу ў стрэйч-плёнцы: сакавіты корм выдатна захоўвае свае пажыўныя якасці, ім з задавальненнем ласуюцца ўзімку як цяляты, так і дарослая жывёла.
Неяк з намеснікам дырэктара прадпрыемства Канстанцінам Гайлеўскім заехалі на поле каля Старчун, дзе механізатары Уладзімір Гінько і Уладзімір Лапун варушылі і зграбалі ў валкі канюшыну другога ўкосу. Аляксандр Шыкуць рулоніў правяленую зялёную масу. Белымі «зефіркамі» сенажу было ўсыпана ўсё поле.
Анна Анішкевіч

