Кормозаготовка в Поставском районе идёт по плану, несмотря на дождливую погоду

Сельское хозяйство

Дажджы перашкаджаюць актыўна весці корманарыхтоўку, але аграрыі Пастаўшчыны, нягледзячы на неспрыяльнае надвор’е, робяць усё магчымае, каб забяспечыць жывёлу якаснымі кармамі на зімова-стойлавы перыяд.

Травы трэба скасіць у аптымальныя фазы росту, калі ў іх максімальная колькасць пажыўных рэчываў. Найлепшым часам для нарыхтоўкі сенажу з бабовых культур лічыцца фаза бутанізацыі і да цвіцення. Укласціся ў адведзены тэрмін магчыма толькі пры правільнай арганізацыі працы на кожным участку нарыхтоўкі, выкананні ўсімі ўдзельнікамі касавіцы працоўнай і тэхналагічнай дысцыпліны. Нягледзячы на ўсе перашкоды, аграрыі раёна праяўляюць выключную адказнасць і знаходлівасць.

Па стане на 16 чэрвеня травы першага ўкосу ўбраны на плошчы больш за 8 100 гектараў з планавых 13 500, што складае 65%. У лідарах зялёнага жніва ААТ «Навасёлкі-Лучай», дзе травы скошаны на 76% плошчаў, «Сцяг Перамогі-агра» (73%), СП «Дунілавічы-агра» (71%).

Кормозаготовка в Поставском районе идёт по плану, несмотря на дождливую погоду

Што да колькасці нарыхтаваных кармавых адзінак, то найбольш іх маюць у ААТ «Хацілы-агра» (5,25), «Янавіца-агра» (4,10). У гэтых гаспадарках закладваюць сянаж не толькі ў траншэі, але і ў палімерную ўпакоўку.

Цяпер галоўная задача — як мага хутчэй правесці першы ўкос, падкарміць сенажаці азотам, каб да пачатку жніва вырасціць і ўбраць другі ўкос траў.

Згодна з планам на будучую зімоўку, для грамадскага статка, які ўтрымліваецца на фермах раёна, трэба нарыхтаваць 154 700 тон сенажу і 176 800 тон сіласу. Пакуль не радуе кукуруза. З-за нізкай тэмпературы паветра гэта культура не расце. Дажджы не дазваляюць апрацаваць пасевы супраць пустазелля.

Улічваючы складаныя ўмовы надвор’я, асабліва важным становіцца ўклад механізатараў, якія шчыра працуюць на сенажацях. Яны добра разумеюць, што ад іх прафесіяналізму і адданасці справе залежыць паспяховае завяршэнне адной з найважнейшых сельскагаспадарчых кампаній года — корманарыхтоўкі. Каб эфектыўна выкарыстоўваць кожны працоўны дзень, немалаважнае значэнне мае каардынацыя дзеянняў усіх удзельнікаў працэсу — ад механізатараў да галоўных спецыялістаў.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.